Бульба, запечаная з каляндрай і чаборам

April 29th, 2008

бульба, запечаная з каляндрай і чаборам

Спатрэбіцца:
Бульба: 1 кг
Алей: 3 лыжкі
Каляндра, чабор (здробненыя) : па 1 мал. лыжцы
Часнок: 1 зубок
Соль: 2/3 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
Бульбу абабраць і гатаваць 5-7 хвілінаў. Потым адцадзіць, падсушыць і парэзаць на долькі.
У місцы зьмяшаць алей з прыправамі і сольлю. Пакласьці туды бульбу і перамяшаць, каб усе кавалачкі былі ў алеі. Выкласьці бульбу на бляху і запякаць у разагрэтай духоўцы да румянай скарынкі (~30 хв.).

Бліны з курыцай

April 27th, 2008

бліны з курынай начынкай

На 10 бліноў:
Яйкі: 2-3 шт.
Соль: 1/4 мал. лыжкі
Малако: 0.5 л
Мука: 1.5-2 шклянкі
Алей: 2 лыжкі
для начынкі:
Курынае мяса: ~600 гр.
Яйкі: 3 шт.
Зялёны кроп: 1 лыжка
Масла: 2 лыжкі

1. Для начынкі: адварыць мяса ў падсоленай вадзе, згатаваць яйкі. На разагрэтай патэльні распусьціць масла, усыпаць пасечаны кроп і тушыць 1-2 хв. Дадаць здробненую курыцу і некалькі лыжак булёну ці гатаванай вады, патушыць яшчэ некалькі хвілінаў. Яйкі разьмяць відэльцам ці дробна парэзаць, зьмяшаць зь мясам.

2. Для бліноў: Яйкі зьмяшаць з сольлю і 1 шклянкай малака, паступова дадаць муку і добра перамяшаць. Уліць алей, перамяшаць і дадаць астатняе малако. Пячы да зарумяньваньня.

3. Загарнуць начынку ў бліны. На патэльні разагрэць алей, дадаць туды трошкі масла, абсмажыць бліны з двух бакоў.

Бліны на сыроватцы

April 24th, 2008

бліны на сыроватцы

Спатрэбіцца:
Сыроватка: 0.5 літры
Сода: 1 мал. лыжка
Мука: 1.5-2 шклянкі
Соль
Алей

Прыгатаваньне:
У сыроватку дадаць, соду, муку, дробку солі і добра перамяшаць. Пакінць цеста на 30-40 хвілінаў. Добра разагрэтую патэльню (лепей з тоўстым дном) змазаць алеем, чэрпнем наліць цеста і пячы пад накрыўкай да зарумяньваньня, перавярнуць і зарумяніць другі бок.
Есьці такія бліны можна з чым заўгодна – з поліўкай замест хлебу, з мачанкай ці зь якімі салодкімі дадаткамі.

Бульбяныя кошыкі з грыбамі

April 19th, 2008

бульбяныя кошыкі з грыбамі

Спатрэбіцца:
Бульба: 1 кг
Соль (для бульбы)
Пячурыцы: 200 гр.
Алей: 1-2 лыжкі
Соевы соус: 1-2 лыжкі
Сыр цьвёрды: 70 гр.
дадаткова:
кулінарны мяшэчак (з насадкай “зорачка”)

Прыгатаваньне:
1. Згатаваць бульбу ў падсоленай вадзе, адцадзіць, пакінуўшы кубак адвару. Бульбу патаўчы, дадаць бульбяны адвар ці малако(~100 мл), каб атрымалася аданароднае пюрэ – яно мусіць быць ня надта густым і ня надта вадкім, каб потым дастаткова лёгка выціскалася і ў той жа час магло трымаць форму.

2. Грыбы дробна парэзаць, падсмажыць, напрыканцы дадаць соевы соус і трошкі патушыць.

3. Разагрэць духоўку да 200-220° С. Бляху заслаць паперай для выпяканьня ці змазаць алеем. Кулінарны мяшэчак запоўніць цёплай бульбай. Выціскаць па колу, каб атрымалася дно, а потым па колу ўверх, каб утварыўся кошык. Асобна на бляху выціснуць ручку для кошыка. Зрабіць тое самае з астатняй бульбай. Кошыкі запоўніць грыбамі, зьверху пасыпаць сырам. Запякаць 10-15 хвілінаў, потым трошкі астудзіць, прымацаваць ручкі.

Вясновая салата

April 16th, 2008

вясновая салата

На 2 порцыі:
Салата зялёная: 8 лісткоў
Агуркі: 2 маленькія
Радзіска: 8 шт.
Зеляніна (цыбуля, кроп): па 2 лыжкі
Зярністы тварог: 150 гр.

Прыгатаваньне:
Салатнае лісьце парваць на часткі, выкласьці на талеркі. Паверх выкласьці скрылікі гуркоў і радзіскі, пасыпаць пасечанай зелянінай. Паверх выкласьці тварог і адразу есьці.
У тварог можна дадаць соль, калі хочацца, каб салата была больш салёнай.

Тварожная запяканка

April 13th, 2008

тварожная запяканка

Спатрэбіцца:
Масла: 100 гр.
Тварог: 450-500 гр.
Яйкі: 2-3 шт.
Сьмятана: 100 гр.
Цукар: 3/4 шклянкі
Лімонная цэдра: 1 мал. лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Манныя крупы: 1 шклянка
Сода: 1/2 мал. лыжкі (пагасіць воцатам)

Прыгатаваньне:
1. Масла растапіць і астудзіць. Тварог добра расьцерці, дадаць масла, цукар і астатнія складнікі, добра вымясіць і пакінуць на 30 хвілінаў.

2. Разагрэць духоўку да 180° С. Форму для запяканьня заслаць пергаментам, выкласьці цеста. Пячы да зарумяньваньня. Да запяканкі можна падаць працёртыя ягады, сьмятану ці варэньне.

Ягадны соус

April 12th, 2008

ягадны соус

Спатрэбіцца:
Ягады сьвежыя ці марожаныя: адвольная колькасьць
Цукар: па смаку

Прыгатаваньне:
Ягады памыць і трошкі падсушыць. Перацерці разам з цукрам кухонным камбайнам (з насадкай нож) ці таўкачыкам, ці прапусьціць празь мясарэзку. Пакінуць ненадоўга, каб распусьціўся цукар.
Такі смачны і вітамінны соус можна прыгатаваць у любую пару году. Ён добра падыдзе да бліноў, сырнікаў, запяканкі ці марозіва.

Каўбаскі па-магілёўску

April 10th, 2008

каўбаскі па-магілеўску

На 8 каўбасак:
Фарш: 500 гр. (200 гр. зь сьвініны, 300 гр. зь ялавічыны)
Яйкі: 1 шт.
Часнок: 1/2 галоўкі
Соль, чорны перац
Мука: 1 лыжка
Алей ці здор: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
У фарш дадаць соль, перац, дробна пасечаны часнок, некалькі лыжак вады і яйка. Усё добра перамяшаць. Патэльню змазаць алеем ці здорам, ці можна накрыць фольгай і нічым не змазваць.
З атрыманай масы сфармаваць невялікія каўбаскі, абсыпаць іх мукой, выкласьці на патэльню і запячы ў духоўцы.

рэцэпт: Беларуская кухня

Курыныя кавалачкі кары

April 5th, 2008

курыныя кавалачкі кары

На 2 порцыі:
Курынае філе: 400 гр.
Цыбуля: 1 сярэдняя
Перац чылі зялёны: 1 шт. (ці 1/4 мал. лыжкі парашку)
Часнок: 2 зубкі
Спэцыі (здробненыя):
– кумін: 1/4 мал. лыжкі;
– каляндра, куркума: па 1/2 мал. лыжкі;
– кары (curry): 1 мал. лыжка
Соль: 1/4 мал. лыжачкі
Таматная паста: 1-2 мал. лыжкі
Вяршкі: 2 лыжкі
Алей з алівак: 3 лыжкі

Прыгатаваньне:
Пакрышыць цыбулю і смажыць на разагрэтым алеі каля хвіліны. Дадаць парэзанае мяса і смажыць яшчэ 5-6 хвілінаў. Здрабніць часнок і перац, усыпаць да мяса і смажыць, пэрыядычна памешваючы, пакуль курыца не пачне падрумяньвацца. Дадаць соль, кумін, каляндру і куркуму, добра перамяшаць. Працягваць смажыць, дадаць таматную пасту і кары, а потым вяршкі. Дбайна перамяшаць. Падаваць з рысам ці зялёным салатам.

рэцэпт: 10 Minute Chicken Curry

Сушы: макі з ласосем і агурком

April 1st, 2008

сушы: макі з ласосем і агурком

Спатрэбіцца:
Рыс: 350 мл.
Вада для гатаваньня: 400 мл.
Сушы-воцат: 50 мл.
Водарасьці норы: 5 лістоў
Слабасалёны ласось: 200 гр.
Агуркі: 200 гр.
Воцат: 100 мл.
дадаткова:
бамбукавы дыванок
вельмі востры нож

Прыгатаваньне:
1. Згатаваць рыс для сушы з адпаведнымі прапорцыямі.

Read the rest of this entry »