Бульбянікі з грыбамі

бульбянікі з грыбамі

Для цеста:
Бульба: 1кг
Яйкі: 1 шт.
Мука: 2-3 лыжкі
Соль

Для начынкі:
Грыбы (пячурыцы ці інш.): 250гр.
Алей: 2 лыжкі
Соль

Прыгатаваньне:
1. Бульбу абабраць, зварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць і патаўчы. Трошкі асьцюдзіць, дадаць яйка, перамяшаць. Усыпаць муку і добра перамяшаць.

2. Грыбы дробна парэзаць, смажыць на патэльні з алеем, пакуль ня выпарыцца вадкасьць. Падчас смажаньня грыбы патрэбна пасаліць.

3. Бульбу ўзяць лыжкай, укачаць у муку, зрабіць ляпешку, на сярэдзіну пакласьці грыбы, краі злучыць, каб атрымаўся круглы піражок. Зрабіць тое самае з усім цестам. Абсмажыць на разагрэтай патэльні ў невялікай колькасьці алею з двух бакоў.

3 Responses to “Бульбянікі з грыбамі”

  1. lavitae says:

    Зрабіла – ням-ням-ням!
    І просьценька – сама па мне.:)
    Можа, трохі болей пра сябе распавядзеце?;)

  2. lavitae says:

    зы. І мова добрая, без памылак амаль – прыемна чытаць.:)

  3. talerka says:

    Файна, што спадабалася! :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.