Тварожныя піражкі

тварожныя піражкі

Для цеста:
Тварог мяккі: 200 гр.
Кефір: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Цукар: 1 ст. лыжка
Соль, разрыхляльнік: па 1 мал. лыжцы
Мука: 2 шклянкі, +1/2 шклянкі для раскаткі
Алей

Для начынкі:
Яйкі вараныя: 3 шт.
Зялёная цыбуля: ~3 лыжкі
Соль па смаку
* альбо іншая несалодкая начынка

Прыгатаваньне:

1. Тварог разьмяць, дадаць соль, цукар, яйка, кефір, усё добра перамяшаць. Усыпаць муку і разрыхляльнік, замясіць цеста і пакінуць на 30 хв.
2. Для начынкі пакрышыць яйкі і цыбулю, зьмяшаць, пасаліць па смаку.
3. Стол прыцерушыць мукой, выкласьці цеста, пасыпаць мукой і раскатаць таўшчынёй 3-5 мм. Падзяліць цеста на квадраты ~7×7см (або выразаць кружкі),  на кожны выкласьці начынку, сфармаваць піражкі.
4. У патэльню альбо невялікі рондаль наліць алей вышынёй каля 1 см і разагрэць. Смажыць піражкі з двух бакоў, на сярэднім агні да залацістага колеру.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.