Рыс па-гішпанску з птушкай

рыс па-гішпанску з птушкай

Спатрэбіцца:
Рыс (доўгазерневы): 1 шклянка
Курынае філе (або індычкі): 400 гр.
Морква: 2 шт.
Перац папрыка: 1 шт.
Зялёны гарошак (сьвежы або марожаны): 1/2 шклянкі
Кукуруза (кансэрв.): 1/2 шклянкі
Парашок кары: 1/2 мал. лыжачкі
Соль
Алей

Прыгатаваньне:
1. У рондалі падагрэць 1 лыжку алею, дадаць рыс і памешваць, пакуль рыс ня стане празрыстым. Дадаць 2 шклянкі кіпню, перамяшаць, пасаліць, даць закіпець. Пасьля зрабіць агонь як мага малым, закрыць рондаль вечкам з адтулінай і варыць 15 хвілінаў. Падчас варкі перамешваць рыс не патрэбна. Адключыць рыс, пакінуць яшчэ на 5-10 хвілінаў.

2. Тымчасам, мяса парэзаць невялікімі кубікамі, пакласьці ў разагрэтую з алеем патэльню. Смажыць, пакуль мяса ня стане белым. Затым дадаць парэзаную дробнай саломкай моркву, соль і кары. Смажыць, час ад часу памешваючы, пакуль мяса і морква не пачнуць падрумяньвацца. Дадаць парэзаны кубікамі перац, гарошак і кукурузу, тушыць усё разам ~5 хвілінаў.

3. Выкласьці на талеркі рыс, а наверх агародніну зь мясам. Або дадаць гародніну зь мясам у рондаль, перамяшаць з рысам, раскласьці на талеркі.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.