Тварожныя батончыкі

тварожныя батончыкі

Спатрэбіцца:
Тварог: 250 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сьмятана: 1 лыжка
Цукар: 1 лыжка
Сода: 1/4 мал. лыжачкі
Мука: 2/3 шклянкі
Алей для смажаньня
Цукровая пудра: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
Тварог добра расьцерці, дадаць яйка, сьмятану, цукар, добра перамяшаць. Усыпаць муку і замясіць лёгкае цеста. З атрыманай масы раскачаць каўбаскі даўжынёй 8-10 см, ~1 см у дыямэтры. Смажыць у вялікай колькасьці алею да залацістага колеру.
Гатовыя батончыкі пасыпаць цукровай пудрай.

рэцэпт: Беларуская кухня

2 Responses to “Тварожныя батончыкі”

  1. Ryta says:

    Смаката. А мая бабуля іх моркаўкамі звала… Я іх так любіла ў дзяцінстве… і зусім забылася пра іх існаваньне. Трэба ў выходныя зрабіць

  2. talerka says:

    Сапраўды падобныя да моркавак! А раней я такой назвы не сустракала… чаго толькі бабулі не прыдумаюць, каб унукаў накарміць :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.