Курыныя галёнкі з грыбамі

курыныя галёнкі з грыбамі

Спатрэбіцца:
Курыныя галёнкі: 4 шт.
Цыбуля: 1 шт.
Грыбы: 150 гр.
Соль, чорны перац
Алей

Прыгатаваньне:
1. Цыбулю і грыбы дробна парэзаць і абсмажыць.

2. З галёнак зьняць скуру зьверху ўніз, каб атрымаліся “панчохі”. Унізе можна пакінуць кавалачак косткі, ці зняць да канца і зьнізу скурку закалоць зубачысткай. Мяса аддзяліць ад костак і здрабніць.

3. Зьмяшаць мяса з грыбамі і цыбуляй, дадаць соль і перац. Гэтым фаршам напоўніць скуркі галёнак, выкласьці на змазаную алеем бляху і запякаць да румянай скарынкі.

8 Responses to “Курыныя галёнкі з грыбамі”

  1. Ryta says:

    а мо падкажаце нейкі рэцэпцік на грыль? Муж просіць (ён у мяне вялікі аматар грыляваньня)

  2. talerka says:

    На жаль, нічога такога смачненькага для грылю ня ведаю…

  3. Ryta says:

    шкада! Трэба напраўляць сітуацыю :-) У вас заўсёды рэцэпты як на заказ: толькі я селядца пад футрам узгадала – а ён – тут як тут. Тварожнай запеканкай увесь садок накарміла, яшчэ і мамкам рэцэпт перакладала.

  4. talerka says:

    Дзякуй за добрыя водгукі! Будзем выпраўляцца :)

  5. Ryta says:

    О, мае водгукі гэта так. Вы зірніце на http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1211 вось там водгукі!

  6. talerka says:

    Ryta, дзякуй!

    толькі я не мужчына 8:)

  7. Ryta says:

    Выбачаюся! Вельмі! Але чамусьці такое ўражаньне. Пэўна таму што не хапае мужчынаў на кухні

  8. talerka says:

    Нічога страшнага, у інтэрнэце лёгка памыліцца :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.