Ванільна-чакаляднае печыва

ванільна-чакаляднае печыва

Спатрэбіцца (~на 500 гр.):
Масла ці маргарын: 100 гр.
Цукар: 0.5 шклянкі (100 мл)
Ванільны цукар: 1 мал. лыжка
Сьмятана: 4 лыжкі
Яйкі: 1 шт.
Какава: 1 мал. лыжка з горкай
Мука: 2 шклянкі
Разрыхляльнік для цеста: 1 мал. лыжка

Прыгатаваньне:
Масла расьцерці з цукрам (звычайным і ванільным), дадаць яйка і сьмятану, старанна перамяшаць. Падзяліць цеста на дзьве роўныя часткі, у адну ўмяшаць какаву. Муку зьмяшаць з разрыхляльнікам, падзяліць папалам, дадаць да абедзьвюх частак цеста і хутка замясіць.
Для сьпіралек: раскачаць белае і чакаляднае цеста ў пласты, скласьці адно на адно, згарнуць рулецікам, ахалодзіць у маразілцы і нарэзаць скрылікамі. Можна цеста нарэзаць брускамі, скласьці брускі рознага колеру і нарэзаць.
Печыва выкласьці на сухую бляху (можна накрыць паперай), пячы ў разагрэтай духоўцы пры 200° С каля 20 хвілінаў.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.