Селядзец пад футрам

селядзец пад футрам

Спатрэбіцца:
Селядзец: 250 гр.
Бульба: 2 шт.
Морква: 1-2 шт.
Яйкі: 2 шт.
Бурак: 1 шт.
Маянэз

Прыгатаваньне:
Гэты рэцэпт не самы традыцыйны, падыходзіць для тых, хто ня любіць цыбулю ў салатах. :)
Агародніну і яйкі згатаваць, астудзіць і аблупіць. Селядзец дробна парэзаць. Зрабіць салату слаямі наступным чынам (агародніну таркаваць адразу ў салатнік):
– бульба
– селядзец
– бульба
– морква
– яйкі
– бурак

Кожны слой паліць невялікай кольксьцю маянэзу, буракі добра заліць маянэзам. Пакінуць на 1-2 гадзіны, каб салата прапіталася. Зьверху пасыпаць зелянінай.

One Response to “Селядзец пад футрам”

  1. natalla says:

    каб селядцы ў “футры” былі больш смачнымі і дасканалымі, я да слою з морквай дадаю сакавіттыя яблыкі, абраныя са скуркі, ды маянэзу пажадана не шкадаваць, каб “шуба” не была сухой, ды і першым слоем лепш зрабіць не бульбу, а селядцы. яйкі туды таксама не дадаю, каб не забіваць гароднінна-селядцовы смак. калі маеце шырокі выбар розных відаў маянэзу, то варта браць густы маянэз, які дадае страве благародства.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.