Бульба, запечаная з каляндрай і чаборам

бульба, запечаная з каляндрай і чаборам

Спатрэбіцца:
Бульба: 1 кг
Алей: 3 лыжкі
Каляндра, чабор (здробненыя) : па 1 мал. лыжцы
Часнок: 1 зубок
Соль: 2/3 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
Бульбу абабраць і гатаваць 5-7 хвілінаў. Потым адцадзіць, падсушыць і парэзаць на долькі.
У місцы зьмяшаць алей з прыправамі і сольлю. Пакласьці туды бульбу і перамяшаць, каб усе кавалачкі былі ў алеі. Выкласьці бульбу на бляху і запякаць у разагрэтай духоўцы да румянай скарынкі (~30 хв.).

2 Responses to “Бульба, запечаная з каляндрай і чаборам”

  1. Kotka says:

    Вялікі дзякуй! Выдатны рэцэпт — хутка, проста, вельмі смачна. Цяпер гэта наш улюбёны спосаб гатаваньня бульбы :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.