Бліны з курыцай

бліны з курынай начынкай

На 10 бліноў:
Яйкі: 2-3 шт.
Соль: 1/4 мал. лыжкі
Малако: 0.5 л
Мука: 1.5-2 шклянкі
Алей: 2 лыжкі
для начынкі:
Курынае мяса: ~600 гр.
Яйкі: 3 шт.
Зялёны кроп: 1 лыжка
Масла: 2 лыжкі

1. Для начынкі: адварыць мяса ў падсоленай вадзе, згатаваць яйкі. На разагрэтай патэльні распусьціць масла, усыпаць пасечаны кроп і тушыць 1-2 хв. Дадаць здробненую курыцу і некалькі лыжак булёну ці гатаванай вады, патушыць яшчэ некалькі хвілінаў. Яйкі разьмяць відэльцам ці дробна парэзаць, зьмяшаць зь мясам.

2. Для бліноў: Яйкі зьмяшаць з сольлю і 1 шклянкай малака, паступова дадаць муку і добра перамяшаць. Уліць алей, перамяшаць і дадаць астатняе малако. Пячы да зарумяньваньня.

3. Загарнуць начынку ў бліны. На патэльні разагрэць алей, дадаць туды трошкі масла, абсмажыць бліны з двух бакоў.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.