Бульбяныя кошыкі з грыбамі

бульбяныя кошыкі з грыбамі

Спатрэбіцца:
Бульба: 1 кг
Соль (для бульбы)
Пячурыцы: 200 гр.
Алей: 1-2 лыжкі
Соевы соус: 1-2 лыжкі
Сыр цьвёрды: 70 гр.
дадаткова:
кулінарны мяшэчак (з насадкай “зорачка”)

Прыгатаваньне:
1. Згатаваць бульбу ў падсоленай вадзе, адцадзіць, пакінуўшы кубак адвару. Бульбу патаўчы, дадаць бульбяны адвар ці малако(~100 мл), каб атрымалася аданароднае пюрэ – яно мусіць быць ня надта густым і ня надта вадкім, каб потым дастаткова лёгка выціскалася і ў той жа час магло трымаць форму.

2. Грыбы дробна парэзаць, падсмажыць, напрыканцы дадаць соевы соус і трошкі патушыць.

3. Разагрэць духоўку да 200-220° С. Бляху заслаць паперай для выпяканьня ці змазаць алеем. Кулінарны мяшэчак запоўніць цёплай бульбай. Выціскаць па колу, каб атрымалася дно, а потым па колу ўверх, каб утварыўся кошык. Асобна на бляху выціснуць ручку для кошыка. Зрабіць тое самае з астатняй бульбай. Кошыкі запоўніць грыбамі, зьверху пасыпаць сырам. Запякаць 10-15 хвілінаў, потым трошкі астудзіць, прымацаваць ручкі.

4 Responses to “Бульбяныя кошыкі з грыбамі”

  1. lavitae says:

    Можна бяз соевага соўсу? Я яго цярпець не магу.

  2. talerka says:

    Можна, чаму ж не. Можна лыжачку сьмятаны дадаць і/ці цыбулі, каму як падабаецца. :)

  3. Szmyz says:

    Lavitae, а вы які соевы соўс спрабавалі?

    Іх зараз так шмат разьвялося, што кожны знойдзе сабе штосьці ня вельмі праціўнае, а і мо і смачнае.

    Я, напрыклад, раней локшыны толькі з сырам еў, я зараз бяз соевага соўсу з грыбамі – аніяк.. падабаецца! Хоць раней да соевага соўсу ставіўся прыблізна як вы, як да атруты чорнай нейкай :)

  4. lavitae says:

    Szmyz, я й ня ведала, што яны розныя бываюць, таму не зьвярнула ўвагі. :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.