Куліч

куліч

Для цеста:
Дрожджы: 30 гр.
Малако: 1 шклянка
Яйкі: 3 шт. + 1 жаўток для змазваньня
Цукар: 3/4 шклянкі
Ванільны цукар: 1 лыжка
Масла: 100 гр.
Мука: ~750гр. (5 шклянак)
Сухія ягады, цукаты (разынкі, курага): 100-150 гр.
для глазуры:
1 бялок, 1/2 шклянкі цукровай пудры,
1 мал. лыжка лімоннага соку

Прыгатаваньне:
1. Дрожджы раскрышыць, заліць цёплым малаком, дадаць лыжку цукру і шклянку мукі, перамяшаць і паставіць у цёплае месца, каб узьнялося. Калі рошчына ўздымецца, перамяшаць і пакінуць падыходзіць яшчэ раз.

2. У цеста дадаць яйкі, цукар, мяккае масла і ўсё перамяшаць. Часткамі ўсыпаць муку і замясіць цеста. Цукаты зьмяшаць з лыжкай мукі і дадаць у цеста, старанна вымясіць. Цеста павінна атрымацца досыць пругкім і не прыліпаць да рук ці посуду. Пакінуць цеста ў цёплым месцы на 1-2 гадзіны, каб падышло.

3. Формы змазаць маслам, раскласьці цеста, каб яно займала ня болей за палову форму (лепей нават менш). Формы накрыць ільняным рушніком, і зноў пакінуць, пакуль цеста не павялічыцца ўдвая.

4. Разагрэць духоўку да 170˚. Цеста змазаць жаўтком і пячы да зарумяньваньня.

5. Для глазуры ўзьбіць бялок з цукровай пудрай і лімонам. Кулічы астудзіць, змазаць глазурай.

З такой колькасьці цеста ў мяне атрымліваецца 3 кулічы дыяметрам 15, 12 і 8 см, вышыня ~10 см.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.