Пірозівы “Бульба”

Пірозівы Бульба

На 10 бульбінак:
Печыва (“Сьметанковае”, “Да гарбаты” ці інш.): 300 гр.
Масла: 60 гр.
Малако: 100 мл
Згушчанае малако: 2 лыжкі
Какава: 1 лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Ром (ці каньяк, ці проста малако) : 1 лыжка
для крэму:
Масла: 1 лыжка
Згушчанае малако: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
1. Малако падагрэць разам са згушчаным малаком, ванільным цукрам і какавай, давесьці да кіпню, трошкі астудзіць. Дадаць мяккае масла і ром, разьмяшаць. Печыва здрабніць у крошкі, высыпаць у малочна-масьляную сумесь і старанна вымясіць. Зь цеста зьляпіць пірозівы, надаўшы ім форму бульбы :) , паставіць у лядоўню на 15 хвілінаў, потым укачаць у какаву.

2. Для прыгатаваньня крэму ўзьбіць масла і згушчанае малако. Верх пірозіваў упрыгожыць крэмам, паставіць у холад на гадзіну ці болей.

3 Responses to “Пірозівы “Бульба””

  1. Ryta says:

    Dziakuj za recept. Heta majo samaje lubimaje piroziva, a recept nidze ne mahla znajsci.

  2. Вераніка says:

    Цудоўны сайт, малайцы! Фоткі вельмі апетытныя!

  3. talerka says:

    Для аматараў “Бульбы” дададзены яшчэ адзін рэцэпт. :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.