Аўсяныя катлеткі з грыбамі

аўсяныя катлеты з грыбамі

Спатрэбіцца:
Аўсяныя шматкі: 1.5 шклянкі
Манныя крупы: 2 лыжкі
Грыбы: 200 гр.
Булён: 1.5 шкл.
Яйкі: 1 шт.
Зеляніна (кроп, пятрушка): 2 лыжкі
Соль, перац, іншыя спэцыі па смаку
Алей

Прыгатаваньне:
1. Зьмяшаць шматкі і манку, заліць гарачым булёнам і пакінуць на 20 хвілінаў. Калі выкарыстоўваюцца шматкі хуткага прыгатаваньня, дастаткова 5-10 хв.

2. Грыбы пакрышыць, падсмажыць, дадаўшы сечаную зеляніну.

3. Да шматкоў дадаць грыбы, яйка, соль і спэцыі. На разагрэтую патэльню катлеты выкладаць лыжкай, смажыць з двух бакоў да падрумяньваньня.

2 Responses to “Аўсяныя катлеткі з грыбамі”

  1. lavitae says:

    Я, праўда, не дакладна па рэцэпце рабіла, але ў мяне стварылася ўражаньне, што гэтая страва адмыслова для дзявішнікаў.:) У яе такі смак вытанчаны, я дык адарвацца не магла, а муж сказаў:”Хм.. арыгінальна..”))

  2. talerka says:

    Дакладна, гэтыя мужчыны нічога не разумеюць 8:)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.