Сырнікі

сырнікі

На 10 сырнікаў:
Тварог: 250 гр.
Цукар: 2 лыжкі
Яйкі: 2 шт.
Мука: 5 лыжак

Прыгатаваньне:
1. Тварог разьмяць у місцы, дадаць цукар і яйкі, добра перамяшаць. Паступова дадаваць муку і перамешваць. Калі тварог сухі, мукі патрэбна меней.

2. Зь цеста сфармаваць маленькія ляпешкі таўшчынёй прыблізна 1 см. На разагрэтую патэльню ўліць алей, сырнікі абсмажыць з двух бакоў да падрумяньваньня.

3. Падаваць са смьтанай ці варэньнем.

2 Responses to “Сырнікі”

  1. mahadeo says:

    Ыххххх. Як пабачыў гэтую прыгажосць, адразу слінкі пацяклі. Да таго ж мамэнтальна адчуў у паветры пах сырнікаў.
    Спадарове, у складніках няма яйкоў, а ў пункце 1 яны ўпамінаюцца. Непарадак…

  2. talerka says:

    Дзякуй, выпраўлена :-)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.