Расольнік з грыбамі

расольнік з грыбамі

На 6 порцый:
Ячневыя крупы: 1/2шклянкі
Пячурыцы: 200 гр.
Бульба: 2 шт.
Морква: 1 шт.
Салёныя агуркі: 4-5 лыжак (таркаваных)
Зялёны кроп
Соль, Алей

Прыгатаваньне:
Ячневыя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць на некалькі гадзінаў, можна на ноч. Потым прамыць, заліць вадой і гатаваць да мяккасьці. Дадаць парэзаную бульбу і моркву, пасаліць. Грыбы пакрышыць, абсмажыць і таксама дадаць у суп. Таркаваныя гуркі патушыць на патэльні 10-15 хвілінаў, дадаць у рондаль, калі бульба стане мяккай. Можна дадаць трошкі расолу. Усыпаць кроп, паварыць 5 хвілінаў. Можна есьці адразу, але лепей, каб расольнік настаяўся гадзіну-дзьве.

13 Responses to “Расольнік з грыбамі”

  1. Maxlit says:

    Вось была б цудоўна, каб яшчэ да кожна рэцэпта была дададзена крыніца адкуль ён узяты, а то будзе як заўсёды…

  2. talerka says:

    Пастараюся, па магчымасьці.
    На дадазены момант большасьць рэцэптаў усё ж было сваіх, шматкроць правераных.

  3. Maxlit says:

    Т.б. гэта ўласныя рэцэпты, тады ой :) Дзякуй. Поспехаў.

  4. Szmyz says:

    Ох, смаката! Люблю расольнік!

  5. mtpna says:

    да, действительно — какие у вас источники? похоже, что вы с русских сайтов рецепты переводите. причём, рецепты не самого лучшего качества.

  6. talerka says:

    mtpna, нейкі вы злы. Па чым падобна?

    То бок, я, калі абед гатую, бегаю ў інтэрнэт рэцэпты чытаць. :)
    Я не сьцьвярджаю, што я гэтыя рэцэпты прыдумляю. Я так гатую, а вядомыя яны даўно, і не толькі мне. А нешта прыдумана “па матывах”.

    Не сумнявайцеся, калі я нешта прыгатую з talerka.ru, крыніца будзе указаная. :)

  7. talerka says:

    Дарэчы, а што не так зь якасьцю?

    Скажам, супы (апрача бульбянога з брокалі), я гатую часта і ніхто не скардзіцца. :) Зь іншымі рэцэптамі тое самае.

  8. mtpna says:

    “никто не жалуется” или “съел урча” — это не критерий хорошести рецепта. а так, в том, что миллионы людей готовят отвратительно и потом это едят, или учат этому других — в этом ничего плохого нет, если у них нет альтернативы.

    я бы обратил ваше внимание не на то, к чему вы может привыкли (обмазать курицу майонезом, например, и запечь), а на то, чего вообще никогда не делали — готовить по рецептам, зная источники и технологии. я вот только год назад стал более-менее грамотно готовить, хотя до этого считал лет 20, что и так это делать умею. оказалось — фиг. самый простой вопрос можете задать себе, чтобы проверить свои знания — что я могу приготовить из голяшки, филе, корейки, грудинки, покромки, печени, сердца, лёгкого, мозгов? это всё разное время нужно готовить — от 2-х минут до 7 часов. причём в разных странах при одинаковой технологии и разных сочетаниях получаются разные результаты с определёнными названиями. плов, паэлья, ризотто — чем-то похожи, да? фиг, это только на первый взгляд (как минимум, сортами риса отличаются, и это — принципиально, так как радикально сказывается на результате).

    для примера, вот вам мой текст рецепта — talerka.ru/ru/content/recipes/Asia/russia/rassolnik2/

  9. talerka says:

    Дзякуй за карысныя парады і такую пільную увагу да сайту. :)

    Не магу пагадзіцца з вашымі крытэрамі якасьці, як і неабходнасьцю заўсёды гатаваць спасылаючыся на крыніцу. Але тэхналёгіі ведаць патрабна, згода. Мяркую, у мяне ўсё яшчэ наперадзе.

  10. lavitae says:

    Спадар mtpna дарма спрэчкі разводзіць! Гістарычна правільныя стравы – адно, практычныя і эканамічныя стравы – зусім іншае. я вось на сайце талерка.ру баюся рэцэптаў: занадта гістарычна правільныя.)) То бок складаныя і фіг інгрэдыенты знойдзеш.)
    Гэта ўсё адно што гістарычная вопратка і сучасная практычная – няма чаго й параўноўваць.

  11. talerka says:

    Падазраю, сп. mtpna разводзіць спрэчкі з-за таго, што ў мяне “няправільна” абрана даменнае імя…

    ну і яшчэ індэкс цытаваньня сабе падвышае :)

  12. lavitae says:

    Не наязжайце на яго, калі ласка, на яго і так усе наязжаюць.:)

  13. talerka says:

    Па-мойму, пацярпелы бок тут – я. :)

    і я не наяжджаю, а абараняюся :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.