Мясны рулет, фаршыраваны яйкамі

мясны рулет, фаршыраваны яйкамі

Спатрэбіцца:
Мяса (сьвініна напалову зь ялавічынай): 800гр.
Батон: 2 скібкі
Малако: 100 мл
Морква вараная: 1 шт.
Яйкі: 4 шт.
Часнок: 1 зубок
Спэцыі для мяса: 1 мал. лыжка
Булён: 500 мл.
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Згатаваць 3 яйкі.

2. З батона зрэзаць скарынку, мякіш замачыць у малацэ. Моркву дробна патаркаваць. Мяса здрабніць кухонным камбайнам ці на мясарэзцы, дадаць размочаны батон, моркву, 1 сырое яйка, соль, спэцыі, часнок, усё перамяшаць. З фаршу сфармаваць батон, зрабіць у ім разорку, пакласьці аблупленыя яйкі і закрыць зьверху фаршам.

3. Бляху змазаць алеем, выкласьці на яе рулет і абсмажыць з усіх бакоў, уліць булён і тушыць ~50 хвілінаў пры 200° С.

3 Responses to “Мясны рулет, фаршыраваны яйкамі”

  1. lavitae says:

    Мая мама гэтую страву гатуе выключна на Вялікдзень.

  2. talerka says:

    Цікава.. а як, на “галоўны” стол ці потым, калі шмат яек застаецца? :)

  3. lavitae says:

    Гэта самая галоўная страва на самым галоўным стале.:)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.