Слоенае тварожнае печыва

слоенае тварожнае печыва

Склад:
Тварог: 1 пачак (250 гр.)
Масла ці маргарын: 75 гр.
Мука: 1/2 шклянкі
Яйкі: 1 вялікае ці 2 малых
Сода: 1/4 мал. лыжкі
Цукар: ~1/4 шклянкі

Прыгатаваньне:
1. Тварог разьмяць, дадаць соду і яйкі. Масла пацерці на буйную тарку, дадаць муку, замясіць цеста і пакласьці ў маразілку на 20 хвілінаў.

2. Цеста раскатаць таўшчынёй 3-5 мм, выразаць кружкі. Цукар высыпаць на талерку. Абмакнуць адзін бок кружка ў цукар, скласьці ўдвая і зноў абмакнуць адзін бок у цукар, скласьці яшчэ раз, каб атрымаўся трохкутнік, і яшчэ раз у цукар. Бляху прыцерушыць мукой, выкласьці печыва. Пячы ў разагрэтай духоўцы пры 200° С ~20 хвілінаў.

2 Responses to “Слоенае тварожнае печыва”

  1. Hala says:

    дзякуй за прыгожы сайт і простыя рэцэпты!

    ці няма памылкі ў колькасьці мукі? у мяне не цеста атрымалася, а каша. Трымала ў маразілцы больш за 25 хвілін, баялася, трымаць вельмі доўга, каб зусім не заледзянела. Ужо на стале давялося дадаваць мукі (яшчэ каля шклянкі) – толькі тады сяк так змагла раскатаць цеста. А па другое, у мяне чамусьці печыва падгарэла, мука якой прыцерушыла бляху гарэла і цукар вылазіў і гарэў.

    Але не гледзячы на ўсё гэта печыва вельмі смачнае і мягкае, нават падгарэлае мае адразу зьелі. Хацелася б даведацца што я не так зрабіла, каб наступны раз выправіцца.

  2. talerka says:

    Hala,
    Памылкі няма, але тварог розны бывае. Калі занадта “мокры”, можна і болей мукі дадаць… Але, калі ажно на шклянку болей спатрэбілася, то гэта можа паста тварожная была? Бо так, склад падобны да сырнікаў, нават мукі болей.. а масла ў маразілцы добра застывае.
    Калі дадавалі 2 яйкі, паспрабуйце дадаваць адно, можа таксама дапаможа. :)

    Калі раскачваеце, пасыпце пад цеста муку і наверх таксама, каб ня ліпла. Яшчэ можна раскачваць цеста паміж харчовай плёнкай, вельмі зручна – цеста не прыліпае, і пасьля нічога мыць ня трэба. :)

    Цукар вылазіць, калі яго зашмат, ці да цеста дрэнна прыліп. Пячы можна ўвогуле на сухой блясе, але мне з мукой больш падабаецца (патрэбна зусім трошкі). Можна на паперы для выпяканьня (мукой пасыпаць ня трэба), таксама добра будзе.

    Калі ўсё ўжо так падгарае, паспрабуйце пячы на меншай тэмпературы, а за гатоўнасьцю сачыць, печыва ня мусіць быць надта румяным.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.