Бабка

бульбяная бабка

Спатрэбіцца:
Бульба: 3 кг
Мяса ці фарш (сьвініна): 500-600 гр.
Цыбуля: 2-3 шт.
Мука: 2-3 лыжкі
Спэцыі для мяса (кроп, кмен, перац)
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Мяса парэзаць на дробныя кавалкі ці здрабніць на мясарэзцы. Зьлёгку абсмажыць, дадаць соль (~ палова мал. лыжкі), спэцыі.

2. Бульбу і цыбулю абабраць, надраць на дробнай тарцы, пасаліць (~ 1 мал. лыжка), дадаць 2-3 лыжкі мукі, абсмажанае мяса, добра перамяшаць.

3. Форму з высокім борцікам змазаць алеем, выкласьці бульбяную масу, верх апыркаць алеем. Пячы ў разагрэтай духоўцы пры 180°С каля гадзіны.

2 Responses to “Бабка”

  1. Вялікі бабкажэр says:

    Вось гэта сапраўды смаката!
    Самая смачная страва беларускай кухні!

  2. talerka says:

    Не магу не пагадзіцца 8:)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.