Рыс для сушы

рыс для сушы

Спатрэбіцца:
Рыс: 3 шклянкі
Вада: 3 1/3 шклянкі
Рысавы воцат: 1/2 шклянкі (110 мл)
Цукар: 1/4 шклянкі (50 гр.)
Соль: 1/2 мал. лыжкі
Дашы (dashi): 1 лыжка

Прыгатаваньне:
1. Рыс заліць вялікай колькасьцю халоднай вады, перамяшаць, зьліць ваду, перацерці рыс рукамі і добра прамыць. Паўтарыць гэты працэс 3-4 разы. Прамываць патрэбна так доўга, пакуль вада ня стане празрыстай.

2. Выкласьці рыс у рондаль, заліць халоднай вадой (3 1/3 шклянкі), пакінуць на 30 хвілінаў.

3. Тымчасам прыгатаваць сушы-воцат. Для гэтага воцат наліць у невялікі рондаль, дадаць дашы, соль і цукар. Сумесь памешваючы падагрэць, каб соль і цукар распусьціліся (не даводзіць да кіпеньня).
* Можна выкарыстаць ужо гатовы сушы-воцат, напрыклад такі (у Беларусі прадаецца ў буйных крамах).

4. Рыс закрыць вечкам, падагрэць на вялікім агні да закіпаньня. Пасьля зьменьшыць агонь наколькі магчыма і гатаваць 15 хвілінаў, потым адключыць і пакінуць яшчэ на 15 хвілінаў. Увесь гэты час накрыўку не ўздымаць і рыс не перамешваць.

5. Выкласьці рыс у неметалічны посуд, лепей нізкі і шырокі. Паліць прыгатаваным воцатам і акуратна перамяшаць драўлянай лапаткай.

рэцэпт: videojug.com (відэа)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.