Галубцы

галубцы

На 8 порцый:
Капуста: 1 качан (~2 кг)
Фарш (сумесь ялавічыны і сьвініны): 1 кг
Рыс: 1 шклянка
Здробненыя спэцыі для фаршу: 1 мал. лыжка
Таматная паста: 2 лыжкі
Морква: 1-2 шт.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Рыс згатаваць са шклянкай вады, асьцюдзіць. Фарш зьмяшаць са спэцыямі і адной мал. лыжкай солі, дадаць рыс, добра перамяшаць.

2. З капусты выразаць храпку, варыць 15-20 хвілінаў (раньнюю меней) у падсоленай вадзе, разабраць на асобныя лісты. Калі патрэбна, паварыць яшчэ, пакуль не набярэцца патрэбная колькасьць лісьця.

3. З кожнага ліста зрэзаць цьвёрдую частку. З фарша зрабіць катлеткі і загарнуць у капуснае лісьце.

4. Падрыхтаваныя галубцы шчыльна ўкласьці ў рондаль, дадаць парэзаную моркву, заліць халоднай вадой. Давесьці да кіпеньня, дадаць таматную пасту, пасаліць, накрыць вечкам, гатаваць ~40 хвілінаў.

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.