Салата з гарошкам

зімовая салата з гарошкам

Склад:
Бульба: 2-3 шт.
Морква: 1 шт.
Яйкі: 3 шт.
Салёныя агуркі: 2-3 маленькія
Гарошак (кансэрваваны): 200-250 гр.
Кілбаса вараная (ці вар. ялавічына): 150-200 гр.
Маянэз: ~100 гр.
Соль

Прыгатаваньне:
Можа нехта забыўся на рэцэпт гэтай салаты :) .
Яйкі, бульбу, моркву зварыць і абабраць. Усё парэзаць маленькімі кубікамі, усыпаць гарошак, пасаліць, дадаць маянэз. Сюды ж можна дадаць зялёную цыбулю, салёны агурок замяніць сьвежым, а кансэрваваны гарошак адварным зялёным.

4 Responses to “Салата з гарошкам”

  1. mahadeo says:

    Даражэнькія! Дык якая ж гэта “Салата з гарошкам”.
    Гэта ж аліўе!

    А парушаць рэцэптуру і салёны агурок замяняць на сьвежы я асабіста не рэкамендую :)

  2. talerka says:

    Цяпер ужо не прынята гэтую салату “аліўе” называць :)

    А са сьвежым агурком вельмі нават смачна, гэта больш летні такі варыянт.

  3. mtpna says:

    настоящий, несоветский оливье, на самом деле делается со свежим огурцом — http://www.talerka.ru/ru/content/recipes/Asia/russia/Russian_Salad/ — но там нет морковкигорошкаколбасы. :)

  4. talerka says:

    Вядома ж, што несавецкі аліўе зусім інакш робіцца. Я і не кажу, што гэта – аліўе. :)

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.