Макароны з грыбамі

макароны з грыбамі

На 4 порцыі:
Макароны: 450 гр.
Пячурыцы: 500 гр.
Малако: 400 мл.
Мука: 3 лыжкі
Алей: 2-3 лыжкі
Соль, кроп, перац і інш. па смаку

Прыгатаваньне:
Макароны гатаваць, як напісана на пакунку 8:) . Пакуль яны гатуюцца, на разагрэтую патэльню наліць алей і дадаць парэзаныя на дробныя кавалачкі пячурыцы. Тушыць каля 10 хвілінаў, потым дадаць соль і спэцыі. Зьмяшаць муку з малаком, асьцярожна ўліць гэтую сумесь на патэльню. Перамешваць, пакуль соус не загусьцее. Патушыць яшчэ 1-2 хв.
Раскласьці макароны на талеркі, выкласьці грыбы.

5 Responses to “Макароны з грыбамі”

  1. mtpna says:

    а вы рецепты сами пишете или где берёте?

  2. talerka says:

    самі пішам

  3. mahadeo says:

    Дзякуй за клёвы сайцец! Паспрабуем з жонкай прыгатаваць што-небудзь з вашых далікатэсаў.

  4. маша says:

    а что такое Пячурыцы? я понимаю, что это грибы, но не пойму какие?

  5. talerka says:

    Маша,

    пячурыцы – шампиньоны

Leave a Reply

You must be logged in to post a comment.