Archive for September, 2008

Яблычныя кексы

Friday, September 26th, 2008

яблычныя кексы

Спатрэбіцца (на 15 маленькіх кексаў):
Яйкі: 2 шт.
Сьмятана: 0.5 шклянкі
Малако: 0.5 шклянкі
Цукар: 0.5 шклянкі
Сода: 0.5 гарбатнай лыжачкі
Воцат: 0.5 лыжкі
Мука: 2 шклянкі
Яблыкі: 2 вялікія
Алей альбо масла для змазваньня

Прыгатаваньне:
1. Яйкі ўзьбіць са сьмятанай, малаком, цукрам, дадаць пагашаную воцатам соду і перамяшаць. Усыпаць муку і добра перамяшаць.
2. Зь яблыкаў выразаць асяродак, зьняць скурку, парэзаць на невялікія кавалачкі. Усыпаць у цеста, перамяшаць, раскласьці ў змазаныя алеем альбо маслам формы.
Пячы пры 200° да падрумяньваньня.

Мясны рулет з папрыкай

Monday, September 15th, 2008

Мясны рулет з папрыкай

Спатрэбіцца:
Мясны фарш (сьвініна зь ялавічынай): 700 гр.
Бульба вараная: 2-3 шт.
Спэцыі для фаршу: 1 мал. лыжка
Соль: 2/3 мал. лыжкі
Яйкі: 1-2
Салодкі перац: 2 стручкі (лепей рознакаляровыя)
Алей, паніровачныя сухары: па 1 лыжцы

Прыгатаваньне:
Фарш зьмяшаць з патаркаванай бульбай, сольлю, спэцыямі, дадаць яйкі і добра вымясіць. Перац ачысьціць ад насеньня, парэзаць кубікамі, дадаць да фаршу і перамяшаць.
Бляху альбо форму змазаць алеем, выкласьці фарш, надаць форму батона, пасыпаць сухарамі для паніраваньня. Запякаць у духоўцы пры 200° С да падрумяньваньня (~1 гадзіну).
Смачна есьці і гарачым, і халодным.