Archive for July, 2008

Пірог з парэчкамі

Wednesday, July 23rd, 2008

пірог з парэчкамі

Для начынкі:
Чорныя парэчкі: 2 шклянкі
Цукар: 2-3 лыжкі
Цукровая пудра: 1 лыжка
Для цеста:
Мука: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Разрыхляльнік: 1 мал. лыжка
Цукар: 1/2 шклянкі
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Малако: 1/2 шклянкі
Масла: 50 гр.

Прыгатаваньне:
1. Вымытыя парэчкі выкласьці ў форму(22-25 см, лепей шкляную), зьмяшаць з цукрам .

2. Зьмяшаць малако, яйка, цукар, ванільны цукар, растопленае масла. Дадаць муку і разрыхляльнік, добра перамяшаць. Заліць цестам ягады і усталяваць у разагрэтую да 180° С духоўку. Пячы да залацістай скарынкі. Пасьля форму накрыць талеркай, перавярнуць, каб пірог апынуўся на талерцы ягадамі дагары. Астудзіць і пасыпаць цукровай пудрай.

Сырны кекс зь вяндлінай

Thursday, July 10th, 2008

кекс з сырам і вяндлінай

Спатрэбіцца:
Алей (з алівак або сланечнікавы бяз паху): 1/3 шклянкі
Малако: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Сода: 1/2 мал. лыжачкі
Сок лімона: 1 лыжка
Соль: 1/4 мал. лыжачкі
Базылік: 1 мал. лыжачка сухога (або 1 вялікая сьвежага)
Папрыка (сушаная кавалачкамі): 1-2 мал. лыжачкі
Сыр (цьвёрды): 100-150 гр.
Вяндліна: 150-200 гр.
Мука: 1.25 шклянкі

Прыгатаваньне:
1. Узьбіць алей з малаком і яйкам, дадаць пагашаную лімонным сокам соду, соль, базылік, папрыку, патаркаваны сыр, усё перамяшаць.
2. Вяндліну парэзаць кубікамі, зьмяшаць з мукой, дадаць да астатняга цеста, ахайна перамяшаць.
3. Форму змазаць алеем, выкласьці цеста, пячы ў разагрэтай духоўцы пры 180° С да падрумяньваньня (~45 хвілінаў).