Archive for June, 2008

Трускалкавы пірог з крупкай

Thursday, June 26th, 2008

трускалкавы пірог з крупкай

Спатрэбіцца:
Трускалкі: ~1/2 літра (можна трошкі болей)
Цукар: 1/4 шклянкі
Крухмал: 1 ст. лыжка
для цеста:
Мука: 3/4 шклянкі
Цукар: 2-3 лыжкі
Масла або маргарын: 100 гр.

Прыгатаваньне:
1. Трускалкі парэзаць на чварцінкі і выкласьці ў форму (дыямэтар 22-25 см) . Зьмяшаць крухмал з цукрам, засыпаць паверх ягад.

2. Муку зьмяшаць з цукрам, дадаць ахалоджанае масла і разьмяць так, каб атрымаліся крупкі. Выкласьці цеста на трускалкі, пячы пры 220° С, пакуль верх не зарумяніцца. Есьці цёплым або ахалоджаным.

Рыс па-гішпанску з птушкай

Thursday, June 19th, 2008

рыс па-гішпанску з птушкай

Спатрэбіцца:
Рыс (доўгазерневы): 1 шклянка
Курынае філе (або індычкі): 400 гр.
Морква: 2 шт.
Перац папрыка: 1 шт.
Зялёны гарошак (сьвежы або марожаны): 1/2 шклянкі
Кукуруза (кансэрв.): 1/2 шклянкі
Парашок кары: 1/2 мал. лыжачкі
Соль
Алей

(more…)

Зялёная салата зь яйкамі

Monday, June 16th, 2008

зялёная салата зь яйкамі

На 2 порцыі:
Агуркі: 2-3 шт. (кароткаплодныя)
Яйкі: 2-3 шт.
Зялёная цыбуля: невялікі пучок
Соль па смаку
Сьмятана: 2-3 лыжкі

Прыгатаваньне:
Агуркі парэзаць кубікамі, пакрышыць цыбулю, дадаць вараныя яйкі, пасаліць і паліць сьмятанай.

Аладкі з кабачкоў

Thursday, June 12th, 2008

аладкі з кабачкоў

Спатрэбіцца:
Кабачок або цукіні: 500 гр.
Яйкі: 1-2 шт.
Мука: 2-3 лыжкі
Соль: ~1/3 мал. лыжкі
Алей для смажаньня

Прыгатаваньне:
З кабачка зьняць скурку і, калі патрэбна, ачысьціць ад насеньня. Падзерці яго на тарцы з буйнымі дзірачкамі, дадаць соль, яйкі, перамяшаць. Усыпаць муку, дбайна разьмяшаць і смажыць на алеі да залацістага колеру.

Тварожныя батончыкі

Friday, June 6th, 2008

тварожныя батончыкі

Спатрэбіцца:
Тварог: 250 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сьмятана: 1 лыжка
Цукар: 1 лыжка
Сода: 1/4 мал. лыжачкі
Мука: 2/3 шклянкі
Алей для смажаньня
Цукровая пудра: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
Тварог добра расьцерці, дадаць яйка, сьмятану, цукар, добра перамяшаць. Усыпаць муку і замясіць лёгкае цеста. З атрыманай масы раскачаць каўбаскі даўжынёй 8-10 см, ~1 см у дыямэтры. Смажыць у вялікай колькасьці алею да залацістага колеру.
Гатовыя батончыкі пасыпаць цукровай пудрай.

рэцэпт: Беларуская кухня

Зразы з грыбамі

Monday, June 2nd, 2008

zrazy_z_hrybami.jpg

Спатрэбіцца:
Грыбы (пячурыцы ці інш.): 200 гр.
Мяса (нятлустая сьвініна): 600 гр.
Цыбуля: 2 шт.
Бульба вараная: 1 шт.
Белы хлеб: 1 скібка
Малако: 1/2 шклянкі
Яйкі: 1 шт.
Соль, перац
Алей

Прыгатаваньне:
1. Грыбы і адну цыбуліну дробна парэзаць. Цыбулю пасераваць у алеі да празрыстасьці, дадаць грыбы і смажыць, пакуль ня выпарыцца вадкасьць. Грыбы пасаліць і смажыць яшчэ некалькі хвілінаў.

2. Белы хлеб або батон замачыць у цёплым малацэ, пакінуць, каб набрыняў.
Мяса разам з бульбай, цыбуляй і белым хлебам здрабніць на мясарэзцы. Дадаць яйка, соль, спэцыі, добра перамяшаць. Вільготнымі рукамі зрабіць з фаршу кружкі, на сэрэдзіну кожнага пакласьці грыбы, сфармаваць зразы. Абсмажыць з двух бакоў на невялікім агні да румянай скарынкі.