Archive for March, 2008

Рыс для сушы

Monday, March 31st, 2008

рыс для сушы

Спатрэбіцца:
Рыс: 3 шклянкі
Вада: 3 1/3 шклянкі
Рысавы воцат: 1/2 шклянкі (110 мл)
Цукар: 1/4 шклянкі (50 гр.)
Соль: 1/2 мал. лыжкі
Дашы (dashi): 1 лыжка

Прыгатаваньне:
1. Рыс заліць вялікай колькасьцю халоднай вады, перамяшаць, зьліць ваду, перацерці рыс рукамі і добра прамыць. Паўтарыць гэты працэс 3-4 разы. Прамываць патрэбна так доўга, пакуль вада ня стане празрыстай.

(more…)

Хуткія галубцы

Friday, March 28th, 2008

хуткія галубцы

Спатрэбіцца:
Капуста: 500 гр.
Фарш (сьвініна і ялавічына напалову): 500 гр.
Рыс: 0.5 шклянкі
Яйкі: 1 шт.
Соль, спэцыі (чорны перац, кмен)
Таматная паста: 2 лыжкі

Прыгатаваньне:
Адварыць рыс, капусту пашаткаваць. Калі капуста цьвёрдая, гатаваць у падсоленай вадзе каля 5 хвілінаў. Зьмяшаць фарш з рысам і капустай, дадаць яйка, соль, спэцыі і добра вымясіць. Сфармаваць галубцы, абсмажыць з двух бакоў, выкласьці ў жароўню ці патэльню з тоўстымі сьценкамі. Заліць вадой (~1 шклянка), зьмяшанай з таматнай пастай, трошкі пасаліць і тушыць прыблізна паўгадзіны. Таматную пасту з вадой можна замяніць на леча ці таматны соус.

Пірозівы “Чакалядныя яйкі”

Tuesday, March 25th, 2008

пірозівы

На 8-10 пірозіваў:
Печыва (”Сьметанковае”, “Да гарбаты” ці інш.): 320 гр.
Масла: 60 гр.
Малако: 100 мл
Згушчанае малако: 2 лыжкі
Какава: 1 мал. лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Какосавая стружка: 3 лыжкі
для глазуры:
чакаляда: 75 гр.
малако: 2 лыжкі
масла: 1 лыжка
для ўпрыгожваньня:
каляровая пасыпка / какосавая стружка / белая глазура – па жаданьню

Прыгатаваньне:
1. Малако падагрэць разам са згушчаным малаком, ванільным цукрам і какавай, давесьці да кіпню, трошкі астудзіць. Дадаць мяккае масла, разьмяшаць. Печыва здрабніць у крошкі, зьмяшаць з какосавай стружкай, высыпаць у малочна-масьляную сумесь і дбайна вымясіць. Зь цеста зьляпіць пірозівы, надаўшы ім форму яек, і паставіць у холад на некалькі гадзінаў.

2. У маленькі рондаль пакласьці масла, здробненую чакаляду, дадаць малако. Памешваючы, падагрэць на маленькім агні, каб атрымалася гладкая аднародная глазура. Адразу ж абмакнуць у яе пірозівы, пакуль глазура не застыла. Цяпер можна пасыпаць яйкі каляровай абсыпкай ці какосавай стружкай. Каб упрыгожваць белай глазурай, яйкі ахалодзіць, каб спачатку застыла чакаляда. Гатовыя пірозівы паставіць у лядоўню да застываньня глазуры.

Куліч

Sunday, March 23rd, 2008

куліч

Для цеста:
Дрожджы: 30 гр.
Малако: 1 шклянка
Яйкі: 3 шт. + 1 жаўток для змазваньня
Цукар: 3/4 шклянкі
Ванільны цукар: 1 лыжка
Масла: 100 гр.
Мука: ~750гр. (5 шклянак)
Сухія ягады, цукаты (разынкі, курага): 100-150 гр.
для глазуры:
1 бялок, 1/2 шклянкі цукровай пудры,
1 мал. лыжка лімоннага соку

Прыгатаваньне:
1. Дрожджы раскрышыць, заліць цёплым малаком, дадаць лыжку цукру і шклянку мукі, перамяшаць і паставіць у цёплае месца, каб узьнялося. Калі рошчына ўздымецца, перамяшаць і пакінуць падыходзіць яшчэ раз.

(more…)

Пірозівы “Бульба”

Sunday, March 16th, 2008

Пірозівы Бульба

На 10 бульбінак:
Печыва (“Сьметанковае”, “Да гарбаты” ці інш.): 300 гр.
Масла: 60 гр.
Малако: 100 мл
Згушчанае малако: 2 лыжкі
Какава: 1 лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Ром (ці каньяк, ці проста малако) : 1 лыжка
для крэму:
Масла: 1 лыжка
Згушчанае малако: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
1. Малако падагрэць разам са згушчаным малаком, ванільным цукрам і какавай, давесьці да кіпню, трошкі астудзіць. Дадаць мяккае масла і ром, разьмяшаць. Печыва здрабніць у крошкі, высыпаць у малочна-масьляную сумесь і старанна вымясіць. Зь цеста зьляпіць пірозівы, надаўшы ім форму бульбы :) , паставіць у лядоўню на 15 хвілінаў, потым укачаць у какаву.

2. Для прыгатаваньня крэму ўзьбіць масла і згушчанае малако. Верх пірозіваў упрыгожыць крэмам, паставіць у холад на гадзіну ці болей.

Аладкі з крабавымі палачкамі

Friday, March 14th, 2008

аладкі з крабавымі палачкамі

Спатрэбіцца:
Крабавыя палачкі: 250 гр.
Піва сьветлае: 1/4 шклянкі
Яйкі: 2 шт.
Мука: 1/2 шклянкі
Кроп зялёны: 1 лыжка
Соль
Алей (для смажаньня)

Прыгатаваньне:
Крабавыя палачкі парэзаць, зьмяшаць зь іншымі складнікамі, у апошнюю чаргу дадаць муку. Цеста выкладваць лыжкай на разагрэтую патэльню, смажыць з двух бакоў да зарумяньваньня.

Калдуны з грыбамі

Monday, March 10th, 2008

калдуны з грыбамі

Спатрэбіцца:
Бульба: 2 кг
Цыбуля: 1-2 шт.
Яйкі: 1 шт.
Соль, алей
для начынкі:
Грыбы (пячурыцы): 300 гр.
Цыбуля: 1-2 шт.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Падрыхтаваць начынку: грыбы і цыбулю дробна парэзаць і падсмажыць.

2. Бульбу і цыбулю абабраць, дробна патаркаваць. Адціснуць з бульбы сок, каб атрымалася даволі густая маса. Дадаць соль, яйка, дбайна перамяшаць.

3. З бульбы зрабіць ляпешку, у цэнтар пакласьці грыбную начынку, загарнуць краі і сфармаваць піражок. Зрабіць тое самае з астатняй бульбай. Смажыць на сярэднім агні да зарумяньваньня. Падаваць са сьмятанай.

Яблычныя пірозівы

Thursday, March 6th, 2008

яблычныя пірозівы

Для цеста:
Цукар: 1 шклянка
Яйкі: 3 шт.
Сьмятана: 150 гр.
Масла: 80 гр.
Разрыхляльнік для цеста, ванільны цукар: па 2 мал. лыжкі
Цэдра з 1 лімона
Цынамон: 1/2 мал. лыжкі
Мука: 2 шклянкі
для начынкі:
Яблыкі (кіслыя ці кісла-салодкія) : 750 гр.
Цукар: 1/2 шклянкі

Прыгатаваньне:
1. Яблыкі абабраць, патаркаваць, засыпаць цукрам, пакінуць на 30 хв. Потым паварыць ~20 хвілінаў, працерці празь сіта, астудзіць.

2. Яйкі расьцерці з цукрам, дадаць усе іншыя складнікі апрача мукі, перамяшаць. Апошняй дадаць муку, перамяшаць. Бляху змазаць маслам ці маргарынам, пасыпаць мукой, выліць цеста. Вільготнымі рукамі разраўняць цеста ў пласт таўшчынёй 5-7 мм. Пячы 15-20 хвілінаў у разагрэтай духоўцы пры 200° С. Трошкі астудзіць, не здымаючы.

3. Тонкай шклянкай выразаць кружкі. Тое, што засталося пасьля выразаньня, пацерці на тарцы ў крошкі. Кожны кружок разрэзаць гарызантальна на 2 часткі, змазаць яблыкамі і злучыць разам. Абмазаць бакі і верх яблычным пюрэ, густа абсапаць крошкамі. Каб лепей пакрыць бакі абсыпкай, крошкі ўзяць у жменю і нямоцна прыціскаць да бакоў.
Пакінуць пірозівы на 2-3 гадзіны, каб прапіталася.

Курыныя кавалачкі ў паніроўцы

Tuesday, March 4th, 2008

курыныя кавалачкі ў паніроўцы

Спатрэбіцца:
Курынае філе (грудкі): 400 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сухары для паніраваньня: 4 лыжкі
Спэцыі для курыцы: 2 мал. лыжкі (калі вострыя, меней)
Соль, алей

Прыгатаваньне:
Яйка трошкі ўзьбіць. Сухары зьмяшаць са спэцыямі і сольлю, высыпаць на талерку. Мяса парэзаць на невялікія кавалачкі, абмакнуць у яйка, укачаць у сухары і адразу выкладаць на разагрэтую патэльню з алеем. Смыжыць на сярэднім агні да румянай скарынкі.

Аўсяныя катлеткі з грыбамі

Sunday, March 2nd, 2008

аўсяныя катлеты з грыбамі

Спатрэбіцца:
Аўсяныя шматкі: 1.5 шклянкі
Манныя крупы: 2 лыжкі
Грыбы: 200 гр.
Булён: 1.5 шкл.
Яйкі: 1 шт.
Зеляніна (кроп, пятрушка): 2 лыжкі
Соль, перац, іншыя спэцыі па смаку
Алей

Прыгатаваньне:
1. Зьмяшаць шматкі і манку, заліць гарачым булёнам і пакінуць на 20 хвілінаў. Калі выкарыстоўваюцца шматкі хуткага прыгатаваньня, дастаткова 5-10 хв.

2. Грыбы пакрышыць, падсмажыць, дадаўшы сечаную зеляніну.

3. Да шматкоў дадаць грыбы, яйка, соль і спэцыі. На разагрэтую патэльню катлеты выкладаць лыжкай, смажыць з двух бакоў да падрумяньваньня.