Archive for January, 2008

Галубцы з грэчкай і грыбамі

Tuesday, January 29th, 2008

галубцы з грэчкай і грыбамі

На 4 порцыі:
Грэцкія крупы: 2/3 шклянкі
Сушаныя грыбы: 25 гр. (ці 200 гр. сьвежых)
Цыбуля: 1 шт.
Яйка: 1 шт.
Пекінская капуста: 8 лісткоў
Зялёны кроп, лаўровы ліст, соль

Прыгатаваньне:
1. Сухія грыбы замачыць на 3-4 гадзіны, прамыць, адварыць на працягу 30-40 хвілінаў. Грыбы дробна парэзаць, пасаліць, і смажыць разам з цыбуляй і кропам 5-7 хвілінаў.

2. Зварыць грэцкую кашу, дадаць да яе грыбы, яйка, добра перамяшаць.

4. Капуснае льсьце бланшыраваць у падсоленай вадзе 1 хвіліну. З кожнага ліста зрэзаць цьвёрдую жылку, пакласьці лыжку начыньня і загарнуць. Падрыхтаваныя галубцы выкласьці ў рондаль ці глыбокую патэльню, заліць да паловы грыбным булёнам, пасаліць, дадаць лаўровы ліст, тушыць 15-20 хвілінаў.

Салодкія тварожнікі з морквай

Friday, January 25th, 2008

салодкія тварожнікі з морквай

Для цеста:
Тварог: 250 гр.
Яйкі: 1 шт.
Цукар: 2 лыжкі
Морква: 1 невялікая, лепей маладая
Мука: 1/3 шклянкі
Цынамон: 1/2 мал. лыжкі
Разрыхляльнік цеста: 1/2 мал. лыжкі
дадаткова спатрэбіцца:
алей ці масла, 1 яйка

Прыгатаваньне:
1. Моркву пацерці на дробную тарку, зьмяшаць з тварагом, яйкам, цукрам. Асобна зьмяшаць муку, разрыхляльнік і цынамон, дадаць у тварог, дбайна перамяшаць.

2. Патэльню з тоўстым дном змазаць маслам ці алеем. Цеста выкласьці на патэльню змочанай у вадзе лыжкай, зьверху тварожнікі змазаць жаўтком. Пячы ў разагрэтай духоўцы да зарумяньваньня (~30 хвілінаў), пасьля астудзіць не здымаючы з патэльні.

Бабка

Tuesday, January 22nd, 2008

бульбяная бабка

Спатрэбіцца:
Бульба: 3 кг
Мяса ці фарш (сьвініна): 500-600 гр.
Цыбуля: 2-3 шт.
Мука: 2-3 лыжкі
Спэцыі для мяса (кроп, кмен, перац)
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Мяса парэзаць на дробныя кавалкі ці здрабніць на мясарэзцы. Зьлёгку абсмажыць, дадаць соль (~ палова мал. лыжкі), спэцыі.

2. Бульбу і цыбулю абабраць, надраць на дробнай тарцы, пасаліць (~ 1 мал. лыжка), дадаць 2-3 лыжкі мукі, абсмажанае мяса, добра перамяшаць.

3. Форму з высокім борцікам змазаць алеем, выкласьці бульбяную масу, верх апыркаць алеем. Пячы ў разагрэтай духоўцы пры 180°С каля гадзіны.

Курыныя кавалачкі з гарчычнай скарынкай

Thursday, January 17th, 2008

курыныя кавалачкі з гарчычнай скарынкай

На 4 порцыі:
Курынае філе: 400 гр.
Французская гарчыца (зярністая): 100 гр.
Яйкі: 1 вялікае ці 2 малых
Малако: 1 лыжка
Сухары для паніраваньня: 2 лыжкі
Мука: 1 лыжка (для цеста), дадаткова 2 лыжкі
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Яйка ўзьбіць з дробкай солі, малаком ды гарчыцай. Дадаць сухары і муку, дбайна перамяшаць.

2. Мяса парэзаць на невялікія кавалкі. Кожны кавалачак укачаць у муку, абмакнуць у гарчычны кляр, смажыць на разагрэтай патэльні з алеем да зарумяньваньня.

“Марская” салата

Monday, January 14th, 2008

салата з марской капустай

Спатрэбіцца:
Марская капуста (марынаваная): 200 гр.
Крабавае мяса: 100 гр.
Яйкі вараныя: 2 шт.

Прыгатаваньне:
Марскую капусту парэзаць на палоскі па 2 см. Крабавае мяса і яйкі парэзаць кубікамі. Зьмяшаць усе складнікі, можна заправіць лыжачкай сьмятаны ці маянэзу.

Ягадны кісель

Wednesday, January 9th, 2008

кісель з парэчкамі

Склад:
Сок зь ягад (парэчка, вішня ці інш.): 1 літар
Крухмал: 2 лыжкі
Ягады (сьвежыя ці замарожаныя): 5 лыжак (не абавязкова, можна не дадаваць)

Прыгатаваньне:
1. Для прыгатаваньня ўзяць сок гатовы да ўжываньня. Калі ён занадта канцэнтраваны, варта разьвесьці вадой, калі недастаткова салодкі – дадаць цукру. Сок падагрэць у рондалі, пакуль ня пойдзе пара. Калі ёсьць, дадаць туды ягады.

2. Крухмал разьвесьці ў шклянцы халоднай вады і ўліць у рондаль тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы. Як толькі кісель пачне закіпаць, адключыць. Разьліць гарачы напой у кубкі. Каб не ўтваралася плеўка, зьверху пасыпаць цукрам.
Смачна піць! смачна піць

Дранікі зь мясам

Saturday, January 5th, 2008

дранікі зь мясам

Для цеста:
Бульба: 1.5 кг
Цыбуля: 1-2 шт.
Яйкі: 1 шт.
Мука: 2-3 лыжкі
Соль
для начынкі:
Фарш (лепей сьвіны): 400 гр.
Соль, чорны перац, можна дадаць цыбулю

Прыгатаваньне:
1. Фарш пасаліць, дадаць спэцыі, абсмажыць на патэльні.

2. Бульбу і цыбулю абабраць, надраць на дробнай тарцы. Дадаць соль, яйка, муку, добра перамяшаць.

3. На разагрэтую патэльню лыжкай выкласьці аладкі зь цеста, на сярэдзіну пакласьці фарш, закрыць бульбяной масай. Смажыць з двух бакоў да зарумяньваньня.