Archive for December, 2007

Каляднае печыва

Friday, December 28th, 2007

каляднае імбірнае печыва

Для цеста:
Цукар: 1/2 шклянкі
Масла: 100 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сьмятана: 2 лыжкі
Мука: 1.75-2 шклянкі
Разрыхляльнік для цеста: 1 мал. лыжка
Імбір, цынамон: па 1 мал. лыжцы
для глазуры:
Цукровая пудра: 1.5 шклянкі
Лімонны сок: 3 лыжкі

Прыгатаваньне:
1. Узьбіць масла з цукрам, яйкам і сьмятанай. Дадаць муку, разрыхляльнік, імбір і цынамон. Цеста добра вымясіць, загарнуць у харчовую плёнку і пакласьці ў холад на 30-40 хвілінаў.

2. Разагрэць духоўку да 180° С. Цеста раскатаць таўшчынёй ~3 мм, выразаць пячэнікі, выкласьці на бляху пакрытую пергаментам, пячы да зарумяньваньня.

3. Для прыгатаваньня глазуры зьмяшаць цукровую пудру з цытрынавым сокам да атрыманьня аднароднай пасты. Упрыгожыць печыва, пакінуць на нейкі час, пакуль глазура застыне.

Бліны з курынай пячонкай

Thursday, December 27th, 2007

бліны з курынай пячонкай

На 10 бліноў:
Яйкі: 2 шт.
Малако: 2 шклянкі
Мука: 1.5-2 шклянкі
Алей: 2 лыжкі
для начынкі:
Курыная пячонка: 300-400 гр.
Соль
Зялёная цыбуля

Прыгатаваньне:
1. Пячонку парэзаць на невялікія кавалкі, абсмажыць на алеі з сольлю.

2. Для бліноў: Яйкі зьмяшаць з 1 шклянкай малака, паступова дадаць муку і добра перамяшаць. Уліць алей, перамяшаць і дадаць астатняе малако.
Пячы на разагрэтай патэльні, кожны блін каля 2 хв.

3. Начынку выкласьці на сярэдзіну бліна, краі сабраць да цэнтру і завязаць зялёнай цыбулінкай.

Печыва “Melting moments”

Friday, December 21st, 2007

melting_moments21.jpg

Склад:
Масла: 175 гр.
Цукровая пудра: 1/4 шклянкі
Мука: 1 шклянка
Крухмал: 1/4 шклянкі
Ванільны цукар: 1 мал. лыжка

Прыгатаваньне:
1. Масла пакаёвай тэмпературы ўзьбіць з цукровай пудрай і ванільным цукрам. Паступова ўмяшаць муку і крухмал, дбайна вымясіць.

2. Бляху заслаць паперай для выпяканьня. Цеста выціснуць праз кулінарны мяшэчак з насадкай “зорачка”, ці сфармаваць шарыкі і прыціснуць відэльцам. Паставіць у маразілку на 15 хвілінаў, ці ў лядоўню на 30-60 хв.

3. Пячы ў разагрэтай да 180°С духоўцы да зарумяньваньня.

Галубцы

Wednesday, December 19th, 2007

галубцы

На 8 порцый:
Капуста: 1 качан (~2 кг)
Фарш (сумесь ялавічыны і сьвініны): 1 кг
Рыс: 1 шклянка
Здробненыя спэцыі для фаршу: 1 мал. лыжка
Таматная паста: 2 лыжкі
Морква: 1-2 шт.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Рыс згатаваць са шклянкай вады, асьцюдзіць. Фарш зьмяшаць са спэцыямі і адной мал. лыжкай солі, дадаць рыс, добра перамяшаць.

2. З капусты выразаць храпку, варыць 15-20 хвілінаў (раньнюю меней) у падсоленай вадзе, разабраць на асобныя лісты. Калі патрэбна, паварыць яшчэ, пакуль не набярэцца патрэбная колькасьць лісьця.

3. З кожнага ліста зрэзаць цьвёрдую частку. З фарша зрабіць катлеткі і загарнуць у капуснае лісьце.

4. Падрыхтаваныя галубцы шчыльна ўкласьці ў рондаль, дадаць парэзаную моркву, заліць халоднай вадой. Давесьці да кіпеньня, дадаць таматную пасту, пасаліць, накрыць вечкам, гатаваць ~40 хвілінаў.

Гарохавы суп

Friday, December 14th, 2007

гарохавы суп

На 5-6 порцый:
Гарох: 300 гр.
Бульба, морква: па 1 шт.
Вяндліна: 200-300гр.
Соль, спэцыі

Прыгатаваньне:
1. Гарох прамыць і заліць халоднай вадой на 6-8 гадзінаў. Можна і не заліваць, але тады суп будзе варыцца больш доўга.

2. Дадаць халоднай вады і гатаваць, пакуль гарох не пачне разварвацца (30-60 хв.). Саліць не патрэбна, часам варта памешваць. Потым дадаць спэцыі, вяндліну, рэзаную бульбу і моркву, гатаваць яшчэ каля 15 хвілінаў. Калі шмат вады выпарылася, можна дадаць і закіпяціць.
Напрыканцы пасаліць sup.gif. Смачна есьці!

Зімовы суп

Tuesday, December 4th, 2007

зімовы суп

Спатрэбіцца:
Мяса (кур. ці ялавічына): 300 гр.
Бульба, морква, перац папрыка: па 1 шт.
Квяцістая капуста: ~400 гр.
Фасоля (вараная ці кансэрваваная): 4 лыжкі
Кроп зялёны, спэцыі (лаўровы ліст, чорны і духмяны перац)

Прыгатаваньне:
Зварыць булён зь мяса і спэцый, падсаліць. Мяса дастаць, парэзаць, усыпаць назад у рондаль. Дадаць парэзаную бульбу, моркву, перац. Паварыць каля 10 хвілінаў. У апошнюю чаргу дадаць капусту, фасолю і кроп. Суп давесьці да кіпеньня, адключыць, даць пастаяцю 5 хв.