Archive for October, 2007

Салата “Сланечнік”

Sunday, October 7th, 2007

салата Сланечнік

Склад:
Курынае мяса: 300 гр.
Сыр (напрыклад, “галяндзкі”): 100 гр.
Бульба: 3 шт.
Памідоры: 3 шт.
Перац салодкі: 1 шт. + 1 жоўты для ўпрыгожваньня
Масьліны: 8-10 шт.
Маянэз: 100 гр.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Мяса і бульбу зварыць і ахалодзіць, бульбу абабраць. Курыцу, бульбу, памідоры і перац парэзаць кубікамі. Масьліны парэзаць паўколцамі, сыр пацерці на буйной тарцы. Усё зьмяшаць, пасаліць, дадаць маянэз і перамяшаць.

2. Салату выкласьці ў глыбокую талерку. Перац парэзаць на кавалкі ў выглядзе пялёсткаў, раскласьці вакол салаты.

Тварожны пірог зь яблыкамі

Thursday, October 4th, 2007

тварожны пірог зь яблыкамі

Для цеста:
Тварог: 250 гр.
Сьмятана: 2 лыжкі
Масла: 100 гр.
Яйкі: 2
Цукар: 1/2 шклянкі
Разрыхляльнік цеста: 2 мал. лыжкі
Крухмал: 2 лыжкі
Мука: 2-2 1/2 шклянкі

Для начынкі:
Яблыкі: 3-4 (лепей кіслыя)
Цукар: 3 лыжкі
Цынамон: 1/4 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
1. Зьмяшаць усе складнікі акрамя крухмалу і мукі. Дадаць крухмал і муку, замясіць цеста. Цеста падзяліць на дзьве часткі і пакласьці ў холад на паўгадзіны.

2. Для начынкі яблыкі абабраць, выразаць асяродак, парэзаць тонкімі долькамі. Зьмяшаць яблыкі з цукрам і цынамонам. Калі яблыкі салодкія, можна дадаць цэдру лімона.

3. На бляху заслаць папяру для выпяканьня, выкласьці адну частку цеста і раскатаць таўшчынёй каля сантымэтру. Паверх выкласьці яблыкі. Другую частку цеста раскатаць, закрыць ёю пірог, краі зашчыпаць. Паверхню змазаць жаўтком.

4. Пячы ў духоўцы пры 150°С, пакуль не зьявіцца румяная скарынка.

Мяса па-альбанску

Monday, October 1st, 2007

мяса па-альбанску

Склад:
Курынае мяса: 300 гр.
Цыбуля: 1-2 сярдняга памеру
Маянэз: 100 гр.
Яйка: 1
Мука: 2 лыжкі
Соль: 1/4 мал. лыжкі
Спэцыі(сумесь – кмен, кроп, перац): 1/2 мал. лыжкі
Алей

Прыгатаваньне:
Мяса парэзаць кубікамі, дадаць дробна парэзаную цыбулю, пасаліць і ўсыпаць спэцыі. Дадаць яйка і маянэз, усё добра перамяшаць. Усыпаць муку і перамяшаць.
Пячы на патэльні з алеем, як аладкі.