Archive for the ‘Супы’ Category

Фасолька па-брэтоньску

Friday, May 16th, 2008

фасолька па-брэтоньску

Спатрэбіцца:
Фасоля: 2 шклянкі
Цыбуля: 1-2 шт.
Вэнджаная грудзінка: 100 гр.
Каўбаса паўвэнджаная (колцамі): 200 гр.
Таматная паста: 2-3 лыжкі
Спэцыі: духмяны перац – 2 бобкі, лаўровы ліст, маяран – 1 мал. лыжачка
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Фасолю заліць халоднай вадой на некалькі гадзінаў, лепей на ноч. Потым даліць вады, дадаць лаўровы ліст і перац, гатаваць на невялікім агні. Прыблізна праз 30 хвілінаў дадаць соль і парэзаную грудзінку, гатаваць, пакуль фасоля не памягчэе.

2. Цыбулю дробна парэзаць і абсмажыць да празрыстасьці, дадаць парэзаную кубікамі каўбаску і смажыць 3-5 хвілінаў. Дадаць усё гэта да фасолі, таксама дадаць таматную пасту і маяран, перамяшаць і тушыць 15 хвілінаў.

Расольнік з грыбамі

Sunday, February 24th, 2008

расольнік з грыбамі

На 6 порцый:
Ячневыя крупы: 1/2шклянкі
Пячурыцы: 200 гр.
Бульба: 2 шт.
Морква: 1 шт.
Салёныя агуркі: 4-5 лыжак (таркаваных)
Зялёны кроп
Соль, Алей

Прыгатаваньне:
Ячневыя крупы заліць халоднай вадой і пакінуць на некалькі гадзінаў, можна на ноч. Потым прамыць, заліць вадой і гатаваць да мяккасьці. Дадаць парэзаную бульбу і моркву, пасаліць. Грыбы пакрышыць, абсмажыць і таксама дадаць у суп. Таркаваныя гуркі патушыць на патэльні 10-15 хвілінаў, дадаць у рондаль, калі бульба стане мяккай. Можна дадаць трошкі расолу. Усыпаць кроп, паварыць 5 хвілінаў. Можна есьці адразу, але лепей, каб расольнік настаяўся гадзіну-дзьве.

Гарохавы суп

Friday, December 14th, 2007

гарохавы суп

На 5-6 порцый:
Гарох: 300 гр.
Бульба, морква: па 1 шт.
Вяндліна: 200-300гр.
Соль, спэцыі

Прыгатаваньне:
1. Гарох прамыць і заліць халоднай вадой на 6-8 гадзінаў. Можна і не заліваць, але тады суп будзе варыцца больш доўга.

2. Дадаць халоднай вады і гатаваць, пакуль гарох не пачне разварвацца (30-60 хв.). Саліць не патрэбна, часам варта памешваць. Потым дадаць спэцыі, вяндліну, рэзаную бульбу і моркву, гатаваць яшчэ каля 15 хвілінаў. Калі шмат вады выпарылася, можна дадаць і закіпяціць.
Напрыканцы пасаліць sup.gif. Смачна есьці!

Зімовы суп

Tuesday, December 4th, 2007

зімовы суп

Спатрэбіцца:
Мяса (кур. ці ялавічына): 300 гр.
Бульба, морква, перац папрыка: па 1 шт.
Квяцістая капуста: ~400 гр.
Фасоля (вараная ці кансэрваваная): 4 лыжкі
Кроп зялёны, спэцыі (лаўровы ліст, чорны і духмяны перац)

Прыгатаваньне:
Зварыць булён зь мяса і спэцый, падсаліць. Мяса дастаць, парэзаць, усыпаць назад у рондаль. Дадаць парэзаную бульбу, моркву, перац. Паварыць каля 10 хвілінаў. У апошнюю чаргу дадаць капусту, фасолю і кроп. Суп давесьці да кіпеньня, адключыць, даць пастаяцю 5 хв.

Курыны суп

Tuesday, November 6th, 2007

курыны суп

На 5-6 порцый:
Мяса курынае: 300 гр.
Морква: 2 шт.
Дробныя макароны: 70 гр.
Спэцыі: 2 лаўровых лістка, чорны і духмяны перац – па 2 бобкі
Зялёны кроп, соль

Прыгатаваньне:
1. Зварыць мясны булён: мяса пакласьці ў рондаль, заліць халоднай вадой, давесьці да кіпеньня. Зьняць пенку, пасаліць, дадаць спэцыі, варыць 20-30 хвілінаў.

2. Моркву абабараць і дробна парэзаць. Дастаць мяса і спэцыі, усыпаць моркву, варыць каля 10 хвілінаў. Дадаць макароны ці локшыну, гатаваць 2-3 хв. ці болей, у залежнасьці ад гатунку. Напрыканцы дадаць парэзанае мяса і кроп, закіпяціць і суп гатовы.

Боршч з марынаваных буракоў

Sunday, October 28th, 2007

боршч з марынаваных буракоў

На 6 порцый:
Мяса курынае: 300 гр.
Марынаваныя буракі: 1 слоік (0.5 л)
Бульба: 2 шт.
Морква: 1-2 шт.
Спэцыі: 2 лаўровых лістка, чорны і духмяны перац – па 2 бобкі
Соль

Прыгатаваньне:
1. Зварыць мясны булён: мяса пакласьці ў рондаль, заліць халоднай вадой, давесьці да кіпеньня. Зьняць пенку, пасаліць, дадаць спэцыі, варыць 20-30 хвілінаў.

2. Бульбу і моркву абабараць і дробна парэзаць. Дастаць мяса і спэцыі, усыпаць бульбу з морквай. Варыць 10-15 хвілінаў. Мяса парэзаць кубікамі, пакласьці ў рондаль. Дадаць парэзаныя буракі. Даць закіпець. Падаваць са сьмятанай.

Шчаўе

Monday, October 8th, 2007

шчаўе суп

На 6 асобаў:
Мяса (курынае ці інш.): 300 гр.
Бульба: 3 шт.
Шчаўе варанае (ці кансэрваванае): 1 шклянка
Зеляніна: кроп, пятрушка
Спэцыі: 2 лаўровых лістка, чорны і духмяны перац – па 2 бобкі
Соль
Яйкі

Прыгатаваньне:
1. Зварыць мясны булён: мяса пакласьці ў рондаль, заліць халоднай вадой, давесьці да кіпеньня. Зьняць пенку, пасаліць, дадаць спэцыі, варыць каля 30 хвілінаў.

2. Калі шчаўе сьвежае, адварыць яго ў падсоленай вадзе 10 хвілінаў. Бульбу абабараць і дробна парэзаць. Дастаць мяса і спэцыі, усыпаць бульбу. Варыць 10-15 хвілінаў, каб згатавалася бульба. Мяса парэзаць кубікамі, пакласьці назад у рондаль. Пакрышыць зеляніну і пакласьці ў рондаль разам са шчаўем. Даць закіпець.

3. Падаваць са сьмятанай, у кожную талерку пакласьці палову яйка.

Агароднінны суп з рысам

Tuesday, September 18th, 2007

гароднінны суп з рысам

На 6 порцый:
Булён: 2 літры
Рыс: 1/3 шклянкі
Квяцістая капуста: 200 гр.
Брокалі: 200 гр.
Морква: 1-2 невялікія
Зеляніна

Прыгатаваньне:
Булён закіпяціць, дадаць рыс і паварыць 10 хвілінаў. Агародніну парэзаць і ўсыпаць у булён, гатаваць яшчэ 10 хв. (пасьля закіпаньня). Дадаць зеляніну, закрыць рондаль накрыўкай, даць пастаяць 10 хвілінаў.

Бульбяны суп з брокалі

Friday, September 7th, 2007

бульбяны суп з брокалі

На 4 порцыі:
Бульба: 3 шт. сярэдняга памеру
Брокалі: 250 гр.
Цыбуля: 1 шт.
Плаўлены сыр: 100 гр.
Малако: 200 мл.
Соль, перац, зеляніна

Прыгатаваньне:
1. У рондалі закіпяціць 750 мл. вады. Дадаць туды здробненую цыбулю, бульбу і брокалі. Гатаваць 10 хвілінаў, потым пасаліць, дадаць спэцыі і зеляніну, і гатаваць яшчэ 10 хв. Пасьля перакласьці ў кухонны камбайн і зрабіць пюрэ.

2. Гатовае пюрэ падагрэць, дадаць туды таркаваны сыр, і паварыць каля 5 хвілінаў. Потым уліць малако і зноў падагрэць, не даводзячы да кіпеньня.

3. Суп гатовы. Засталося разьліць яго ў талеркі і ўпрыгожыць суквецьцямі брокалі.