Archive for the ‘грыбы’ Category

Бліны з бульбай і грыбамі

Friday, September 14th, 2007

бліны з бульбай і грыбамі

На 10 бліноў:
Яйкі: 2 шт.
Малако: 2 шклянкі
Мука: 2 шклянкі
Алей ці таплёнае масла: 2 лыжкі
для начынкі:
Бульба: 400 гр.
Пячурыцы: 200 гр.
Соль, кроп

Прыгатаваньне:
1. Бульбу абабраць, зварыць і зрабіць пюрэ. Пюрэ мусіць быць ня вельмі густым, але і ня вадкім. Грыбы здрабніць, выкласьці на разагрэтую патэльню, дадаць соль і кроп, смажыць каля 15 хвілінаў. Зьмяшаць бюльбяное пюрэ з грыбамі – начынка гатовая.

2. Для бліноў: Яйкі узьбіць, зьмяшаць з 1 шклянкай малака, паступова дадаць муку і добра перамяшаць. Уліць алей(ці масла), перамяшаць і дадаць астатняе малако.
Пячы на разагрэтай патэльні, кожны блін каля 2 хв. cook.gif

3. Загарнуць начынку ў бліны. Можна есьці ў такім выглядзе, а можна яшчэ абсмажыць з двух бакоў на масьле ці алеі.

Макароны з грыбамі

Thursday, September 6th, 2007

макароны з грыбамі

На 4 порцыі:
Макароны: 450 гр.
Пячурыцы: 500 гр.
Малако: 400 мл.
Мука: 3 лыжкі
Алей: 2-3 лыжкі
Соль, кроп, перац і інш. па смаку

Прыгатаваньне:
Макароны гатаваць, як напісана на пакунку 8:) . Пакуль яны гатуюцца, на разагрэтую патэльню наліць алей і дадаць парэзаныя на дробныя кавалачкі пячурыцы. Тушыць каля 10 хвілінаў, потым дадаць соль і спэцыі. Зьмяшаць муку з малаком, асьцярожна ўліць гэтую сумесь на патэльню. Перамешваць, пакуль соус не загусьцее. Патушыць яшчэ 1-2 хв.
Раскласьці макароны на талеркі, выкласьці грыбы.