Archive for the ‘Вялікдзень’ Category

Пірозівы “Чакалядныя яйкі”

Tuesday, March 25th, 2008

пірозівы

На 8-10 пірозіваў:
Печыва (”Сьметанковае”, “Да гарбаты” ці інш.): 320 гр.
Масла: 60 гр.
Малако: 100 мл
Згушчанае малако: 2 лыжкі
Какава: 1 мал. лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Какосавая стружка: 3 лыжкі
для глазуры:
чакаляда: 75 гр.
малако: 2 лыжкі
масла: 1 лыжка
для ўпрыгожваньня:
каляровая пасыпка / какосавая стружка / белая глазура – па жаданьню

Прыгатаваньне:
1. Малако падагрэць разам са згушчаным малаком, ванільным цукрам і какавай, давесьці да кіпню, трошкі астудзіць. Дадаць мяккае масла, разьмяшаць. Печыва здрабніць у крошкі, зьмяшаць з какосавай стружкай, высыпаць у малочна-масьляную сумесь і дбайна вымясіць. Зь цеста зьляпіць пірозівы, надаўшы ім форму яек, і паставіць у холад на некалькі гадзінаў.

2. У маленькі рондаль пакласьці масла, здробненую чакаляду, дадаць малако. Памешваючы, падагрэць на маленькім агні, каб атрымалася гладкая аднародная глазура. Адразу ж абмакнуць у яе пірозівы, пакуль глазура не застыла. Цяпер можна пасыпаць яйкі каляровай абсыпкай ці какосавай стружкай. Каб упрыгожваць белай глазурай, яйкі ахалодзіць, каб спачатку застыла чакаляда. Гатовыя пірозівы паставіць у лядоўню да застываньня глазуры.

Куліч

Sunday, March 23rd, 2008

куліч

Для цеста:
Дрожджы: 30 гр.
Малако: 1 шклянка
Яйкі: 3 шт. + 1 жаўток для змазваньня
Цукар: 3/4 шклянкі
Ванільны цукар: 1 лыжка
Масла: 100 гр.
Мука: ~750гр. (5 шклянак)
Сухія ягады, цукаты (разынкі, курага): 100-150 гр.
для глазуры:
1 бялок, 1/2 шклянкі цукровай пудры,
1 мал. лыжка лімоннага соку

Прыгатаваньне:
1. Дрожджы раскрышыць, заліць цёплым малаком, дадаць лыжку цукру і шклянку мукі, перамяшаць і паставіць у цёплае месца, каб узьнялося. Калі рошчына ўздымецца, перамяшаць і пакінуць падыходзіць яшчэ раз.

(more…)