Archive for the ‘тварог’ Category

Тварожныя піражкі

Thursday, February 19th, 2009

тварожныя піражкі

Для цеста:
Тварог мяккі: 200 гр.
Кефір: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Цукар: 1 ст. лыжка
Соль, разрыхляльнік: па 1 мал. лыжцы
Мука: 2 шклянкі, +1/2 шклянкі для раскаткі
Алей

Для начынкі:
Яйкі вараныя: 3 шт.
Зялёная цыбуля: ~3 лыжкі
Соль па смаку
* альбо іншая несалодкая начынка
(more…)

Тварожныя батончыкі

Friday, June 6th, 2008

тварожныя батончыкі

Спатрэбіцца:
Тварог: 250 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сьмятана: 1 лыжка
Цукар: 1 лыжка
Сода: 1/4 мал. лыжачкі
Мука: 2/3 шклянкі
Алей для смажаньня
Цукровая пудра: 1 лыжка

Прыгатаваньне:
Тварог добра расьцерці, дадаць яйка, сьмятану, цукар, добра перамяшаць. Усыпаць муку і замясіць лёгкае цеста. З атрыманай масы раскачаць каўбаскі даўжынёй 8-10 см, ~1 см у дыямэтры. Смажыць у вялікай колькасьці алею да залацістага колеру.
Гатовыя батончыкі пасыпаць цукровай пудрай.

рэцэпт: Беларуская кухня

Тварожная запяканка

Sunday, April 13th, 2008

тварожная запяканка

Спатрэбіцца:
Масла: 100 гр.
Тварог: 450-500 гр.
Яйкі: 2-3 шт.
Сьмятана: 100 гр.
Цукар: 3/4 шклянкі
Лімонная цэдра: 1 мал. лыжка
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Манныя крупы: 1 шклянка
Сода: 1/2 мал. лыжкі (пагасіць воцатам)

Прыгатаваньне:
1. Масла растапіць і астудзіць. Тварог добра расьцерці, дадаць масла, цукар і астатнія складнікі, добра вымясіць і пакінуць на 30 хвілінаў.

2. Разагрэць духоўку да 180° С. Форму для запяканьня заслаць пергаментам, выкласьці цеста. Пячы да зарумяньваньня. Да запяканкі можна падаць працёртыя ягады, сьмятану ці варэньне.

Слоенае тварожнае печыва

Tuesday, February 5th, 2008

слоенае тварожнае печыва

Склад:
Тварог: 1 пачак (250 гр.)
Масла ці маргарын: 75 гр.
Мука: 1/2 шклянкі
Яйкі: 1 вялікае ці 2 малых
Сода: 1/4 мал. лыжкі
Цукар: ~1/4 шклянкі

Прыгатаваньне:
1. Тварог разьмяць, дадаць соду і яйкі. Масла пацерці на буйную тарку, дадаць муку, замясіць цеста і пакласьці ў маразілку на 20 хвілінаў.

2. Цеста раскатаць таўшчынёй 3-5 мм, выразаць кружкі. Цукар высыпаць на талерку. Абмакнуць адзін бок кружка ў цукар, скласьці ўдвая і зноў абмакнуць адзін бок у цукар, скласьці яшчэ раз, каб атрымаўся трохкутнік, і яшчэ раз у цукар. Бляху прыцерушыць мукой, выкласьці печыва. Пячы ў разагрэтай духоўцы пры 200° С ~20 хвілінаў.

Салодкія тварожнікі з морквай

Friday, January 25th, 2008

салодкія тварожнікі з морквай

Для цеста:
Тварог: 250 гр.
Яйкі: 1 шт.
Цукар: 2 лыжкі
Морква: 1 невялікая, лепей маладая
Мука: 1/3 шклянкі
Цынамон: 1/2 мал. лыжкі
Разрыхляльнік цеста: 1/2 мал. лыжкі
дадаткова спатрэбіцца:
алей ці масла, 1 яйка

Прыгатаваньне:
1. Моркву пацерці на дробную тарку, зьмяшаць з тварагом, яйкам, цукрам. Асобна зьмяшаць муку, разрыхляльнік і цынамон, дадаць у тварог, дбайна перамяшаць.

2. Патэльню з тоўстым дном змазаць маслам ці алеем. Цеста выкласьці на патэльню змочанай у вадзе лыжкай, зьверху тварожнікі змазаць жаўтком. Пячы ў разагрэтай духоўцы да зарумяньваньня (~30 хвілінаў), пасьля астудзіць не здымаючы з патэльні.

Тварожны пірог зь яблыкамі

Thursday, October 4th, 2007

тварожны пірог зь яблыкамі

Для цеста:
Тварог: 250 гр.
Сьмятана: 2 лыжкі
Масла: 100 гр.
Яйкі: 2
Цукар: 1/2 шклянкі
Разрыхляльнік цеста: 2 мал. лыжкі
Крухмал: 2 лыжкі
Мука: 2-2 1/2 шклянкі

Для начынкі:
Яблыкі: 3-4 (лепей кіслыя)
Цукар: 3 лыжкі
Цынамон: 1/4 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
1. Зьмяшаць усе складнікі акрамя крухмалу і мукі. Дадаць крухмал і муку, замясіць цеста. Цеста падзяліць на дзьве часткі і пакласьці ў холад на паўгадзіны.

2. Для начынкі яблыкі абабраць, выразаць асяродак, парэзаць тонкімі долькамі. Зьмяшаць яблыкі з цукрам і цынамонам. Калі яблыкі салодкія, можна дадаць цэдру лімона.

3. На бляху заслаць папяру для выпяканьня, выкласьці адну частку цеста і раскатаць таўшчынёй каля сантымэтру. Паверх выкласьці яблыкі. Другую частку цеста раскатаць, закрыць ёю пірог, краі зашчыпаць. Паверхню змазаць жаўтком.

4. Пячы ў духоўцы пры 150°С, пакуль не зьявіцца румяная скарынка.

Сырнікі

Monday, September 17th, 2007

сырнікі

На 10 сырнікаў:
Тварог: 250 гр.
Цукар: 2 лыжкі
Яйкі: 2 шт.
Мука: 5 лыжак

Прыгатаваньне:
1. Тварог разьмяць у місцы, дадаць цукар і яйкі, добра перамяшаць. Паступова дадаваць муку і перамешваць. Калі тварог сухі, мукі патрэбна меней.

2. Зь цеста сфармаваць маленькія ляпешкі таўшчынёй прыблізна 1 см. На разагрэтую патэльню ўліць алей, сырнікі абсмажыць з двух бакоў да падрумяньваньня.

3. Падаваць са смьтанай ці варэньнем.