Archive for the ‘Стравы з птушкі’ Category

Пячоначныя аладкі

Thursday, March 26th, 2009

пячоначныя аладкі

Спатрэбіцца:
Курыная пячонка: 500 гр.
Манныя крупы: 3-4 ст. лыжкі
Яйкі: 1 шт.
Соль: ~0.5 мал. лыжачкі
Чорны перац: па смаку
Алей

Прыгатаваньне:
Пячонку перакруціць на мясарэзцы альбо камбайне, дадаць манку, яйка, соль, спэцыі і добра перамяшаць. Пакінуць фарш на 1-2 гадзіны, потым смажыць на невялікім агні да падрумяньваньня.

Курыныя шашлычкі

Sunday, February 15th, 2009

курыныя шашлычкі

На 2-3 порцыі:
Курынае філе: 500-600 гр.
для марынаду:
Кефір альбо натуральны ёгурт: 1 шклянка
Соевы соус, кетчуп: па 2 ст. лыжкі
Лімонны сок: 1 ст. лыжка
Папрыка: 2 мал. лыжкі
Чырвоны перац: 1/4 мал. лыжкі
Соль: 1/2 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
Зьмяшаць усе складнікі для марынаду. Мяса парэзаць на невялікія кавалачкі, заліць марынадам, пакінуць на некалькі гадзінаў альбо на ноч у лядоўні.
Перад прыгатаваньнем драўляныя шпажкі замачыць у халоднай вадзе на 2-3 гадзіны. Смажыць шашлыкі ў духоўцы ў рэжыме грыль альбо на адкрытым агні.

Рыс па-гішпанску з птушкай

Thursday, June 19th, 2008

рыс па-гішпанску з птушкай

Спатрэбіцца:
Рыс (доўгазерневы): 1 шклянка
Курынае філе (або індычкі): 400 гр.
Морква: 2 шт.
Перац папрыка: 1 шт.
Зялёны гарошак (сьвежы або марожаны): 1/2 шклянкі
Кукуруза (кансэрв.): 1/2 шклянкі
Парашок кары: 1/2 мал. лыжачкі
Соль
Алей

(more…)

Курыныя галёнкі з грыбамі

Sunday, May 11th, 2008

курыныя галёнкі з грыбамі

Спатрэбіцца:
Курыныя галёнкі: 4 шт.
Цыбуля: 1 шт.
Грыбы: 150 гр.
Соль, чорны перац
Алей

Прыгатаваньне:
1. Цыбулю і грыбы дробна парэзаць і абсмажыць.

2. З галёнак зьняць скуру зьверху ўніз, каб атрымаліся “панчохі”. Унізе можна пакінуць кавалачак косткі, ці зняць да канца і зьнізу скурку закалоць зубачысткай. Мяса аддзяліць ад костак і здрабніць.

3. Зьмяшаць мяса з грыбамі і цыбуляй, дадаць соль і перац. Гэтым фаршам напоўніць скуркі галёнак, выкласьці на змазаную алеем бляху і запякаць да румянай скарынкі.

Курыныя кавалачкі кары

Saturday, April 5th, 2008

курыныя кавалачкі кары

На 2 порцыі:
Курынае філе: 400 гр.
Цыбуля: 1 сярэдняя
Перац чылі зялёны: 1 шт. (ці 1/4 мал. лыжкі парашку)
Часнок: 2 зубкі
Спэцыі (здробненыя):
– кумін: 1/4 мал. лыжкі;
– каляндра, куркума: па 1/2 мал. лыжкі;
– кары (curry): 1 мал. лыжка
Соль: 1/4 мал. лыжачкі
Таматная паста: 1-2 мал. лыжкі
Вяршкі: 2 лыжкі
Алей з алівак: 3 лыжкі

Прыгатаваньне:
Пакрышыць цыбулю і смажыць на разагрэтым алеі каля хвіліны. Дадаць парэзанае мяса і смажыць яшчэ 5-6 хвілінаў. Здрабніць часнок і перац, усыпаць да мяса і смажыць, пэрыядычна памешваючы, пакуль курыца не пачне падрумяньвацца. Дадаць соль, кумін, каляндру і куркуму, добра перамяшаць. Працягваць смажыць, дадаць таматную пасту і кары, а потым вяршкі. Дбайна перамяшаць. Падаваць з рысам ці зялёным салатам.

рэцэпт: 10 Minute Chicken Curry

Курыныя кавалачкі ў паніроўцы

Tuesday, March 4th, 2008

курыныя кавалачкі ў паніроўцы

Спатрэбіцца:
Курынае філе (грудкі): 400 гр.
Яйкі: 1 шт.
Сухары для паніраваньня: 4 лыжкі
Спэцыі для курыцы: 2 мал. лыжкі (калі вострыя, меней)
Соль, алей

Прыгатаваньне:
Яйка трошкі ўзьбіць. Сухары зьмяшаць са спэцыямі і сольлю, высыпаць на талерку. Мяса парэзаць на невялікія кавалачкі, абмакнуць у яйка, укачаць у сухары і адразу выкладаць на разагрэтую патэльню з алеем. Смыжыць на сярэднім агні да румянай скарынкі.

Курыныя кішэнькі з сырам і вяндлінай

Friday, February 1st, 2008

курыныя кішэнькі з сырам і вяндлінай

На 2 порцыі:
Курынае мяса: 1 грудка
Вяндліна: 2 скрылікі
Сыр: 30 гр.
Яйка: 1 шт.
Сухары для паніроўкі, соль, спэцыі
Алей

Прыгатаваньне:
1. Курыную грудку разрэзаць на 2 часткі. У кожным кавалку збоку зрабіць надрэз, каб атрымалася кішэнька. Скрылік вяндліны скласьці ўдвая, унутар пакласьці сыр, усё разам пакласьці ў кішэньку, краі загарнуць унутар.

2. Мяса звонку нацерці сольлю са спэцыямі, абмакнуць у яйка, укачаць у сухары. Смажыць на разагрэтай патэльні з двух бакоў да зарумяньваньня, потым паменьшыць агонь і патушыць пад накрыўкай 10 хвілінаў.

Курыныя кавалачкі з гарчычнай скарынкай

Thursday, January 17th, 2008

курыныя кавалачкі з гарчычнай скарынкай

На 4 порцыі:
Курынае філе: 400 гр.
Французская гарчыца (зярністая): 100 гр.
Яйкі: 1 вялікае ці 2 малых
Малако: 1 лыжка
Сухары для паніраваньня: 2 лыжкі
Мука: 1 лыжка (для цеста), дадаткова 2 лыжкі
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Яйка ўзьбіць з дробкай солі, малаком ды гарчыцай. Дадаць сухары і муку, дбайна перамяшаць.

2. Мяса парэзаць на невялікія кавалкі. Кожны кавалачак укачаць у муку, абмакнуць у гарчычны кляр, смажыць на разагрэтай патэльні з алеем да зарумяньваньня.

Курыныя рулецікі з кропам

Thursday, November 29th, 2007

курыныя рулецікі з кропам

На 2 порцыі:
Курынае філе (грудкі): 300-400гр.
Масла: 1 лыжка
Зялёны кроп: 1 лыжка
Мука: 2 лыжкі
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Курынае мяса разрэзаць на тонкія пласткі, добра адбіць, парэзаць на невялікія кавалкі. Кожны кавалак пасаліць з абодвух бакоў.

2. Кроп дробна парэзаць, зьмяшаць зь мяккім маслам.

3. На край кожнага кавалку мяса пакласьці па кавалачку масла з кропам, скруціць рулецікам, укачаць у муку. Смажыць на алеі да зарумяньваньня.

Катлеты “Папараць-кветка”

Friday, October 19th, 2007

катлета папараць-кветка

На 2 порцыі:
Курынае філе: 2 кавалкі
Сыр: 40 гр.
Яйка: 1 шт.
Мука: 2 лыжкі
Сухары для паніраваньня: 3 лыжкі
Соль, алей

Прыгатаваньне:
1. Для прыгатаваньня патрэбна філе таўшчынёй недзе да 0.7 см. Калі мяса занадта тоўстае, лепей разрэзаць на два больш тонкія пласткі, ці проста зрэзаць залішнюю таўшчыню.

2. Курынае філе трошкі адбіць. На край пакласьці сыр, згарнуць рулецікам.

3. Яйка расьцерці з сольлю. На асобныя талеркі насыпаць муку і сухары. Кожны рулецік укачаць у муку, пасьля абмакнуць у яйка і ўкачаць у сухары.

4. Смажыць на патэльні з усіх бакоў да зарумяньваньня. Падаваць гарачымі.