Archive for the ‘Напоі’ Category

Морс з журавінаў

Wednesday, November 12th, 2008

морс з журавінаў

Спатрэбіцца:
Журавіны: 200 гр.
Цукар: 5-6 лыжак

Прыгатаваньне:
Журавіны патаўчы альбо здрабніць кухонным камбайнам. Адціснуць сок (праз баваўняную тканіну або марлю, складзеную ў некалькі столак). Жамерыны заліць дзьвюма шклянкамі кіпню, гатаваць ~5 хвілінаў, адцадзіць. У адвар дадаць цукар, выціснуты сок, уліць яшчэ літру гатаванай халоднай вады, перамяшаць і астудзіць.

Ягадны кісель

Wednesday, January 9th, 2008

кісель з парэчкамі

Склад:
Сок зь ягад (парэчка, вішня ці інш.): 1 літар
Крухмал: 2 лыжкі
Ягады (сьвежыя ці замарожаныя): 5 лыжак (не абавязкова, можна не дадаваць)

Прыгатаваньне:
1. Для прыгатаваньня ўзяць сок гатовы да ўжываньня. Калі ён занадта канцэнтраваны, варта разьвесьці вадой, калі недастаткова салодкі – дадаць цукру. Сок падагрэць у рондалі, пакуль ня пойдзе пара. Калі ёсьць, дадаць туды ягады.

2. Крухмал разьвесьці ў шклянцы халоднай вады і ўліць у рондаль тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы. Як толькі кісель пачне закіпаць, адключыць. Разьліць гарачы напой у кубкі. Каб не ўтваралася плеўка, зьверху пасыпаць цукрам.
Смачна піць! смачна піць