Archive for the ‘Рыбныя стравы’ Category

Рыба, запечаная з папрыкай і пятрушкай

Friday, May 30th, 2008

cielapija1.jpg

Спатрэбіцца:
Рыба (цілапія ці інш.): 500 гр.
Алей аліўкавы (ці сланечнікавы бяз паху): 2 лыжкі, +1 лыжка для формы
Лімонны сок: 1 лыжка
Пятрушка зялёная, пасечаная: 1 лыжка
Папрыка: 1/2 мал. лыжкі
Соль

Прыгатаваньне:
Рыбу размарозіць, пасаліць па смаку, выкласьці ў змазаную алеем форму. Алей зьмяшаць зь лімонным сокам і прыправамі, змазаць рыбу зьверху. Запякаць у папярэдне разагрэтай духоўцы 15-25 хвілінаў.

Аладкі з крабавымі палачкамі

Friday, March 14th, 2008

аладкі з крабавымі палачкамі

Спатрэбіцца:
Крабавыя палачкі: 250 гр.
Піва сьветлае: 1/4 шклянкі
Яйкі: 2 шт.
Мука: 1/2 шклянкі
Кроп зялёны: 1 лыжка
Соль
Алей (для смажаньня)

Прыгатаваньне:
Крабавыя палачкі парэзаць, зьмяшаць зь іншымі складнікамі, у апошнюю чаргу дадаць муку. Цеста выкладваць лыжкай на разагрэтую патэльню, смажыць з двух бакоў да зарумяньваньня.

Рыба смажаная з сырам

Saturday, November 24th, 2007

рыба смажаная з сырам

Склад:
Рыба (хек ці інш.): 750 гр.
Мука: 2-3 лыжкі
Яйкі: 1 шт.
Сыр цьвёрды: 100-150гр.
Алей, соль

Прыгатаваньне:
1. Рыбу парэзаць на кавалкі. Сыр пацерці на буйную тарку, яйка раскалаціць з сольлю, муку высыпаць на асобную талерку.

2. Рыбу укачаць у муку, абмакнуць у яйка, укачаць у сыр. Смажыць на невялікім агні да залацістага колеру.

Талісман смажаны

Wednesday, September 26th, 2007

смажаная рыба

На 4 порцыі:
Талісман (філе): 1 кг
Яйка: 1 шт.
Мука: 3 лыжкі
Соль: 1/3 маленькай лыжкі
Алей

Прыгатаваньне:
Мяса талісмана даволі вадзяністае, таму рыбу патрэбна добра размарозіць.
Філе разрэзаць упоперак на палоскі шырынёй каля 2 сантымэтраў girl_prepare_fish.gif, яйка расьцерці з сольлю, муку высыпаць на пляскатую талерку. Кожны кавалачак рыбы абмакнуць у яйка, укачаць у муку з абодвух бакоў, смажыць на разагрэтай патэльні з алеем да падрумяньваньня.