Archive for the ‘рыс’ Category

Рыс па-гішпанску з птушкай

Thursday, June 19th, 2008

рыс па-гішпанску з птушкай

Спатрэбіцца:
Рыс (доўгазерневы): 1 шклянка
Курынае філе (або індычкі): 400 гр.
Морква: 2 шт.
Перац папрыка: 1 шт.
Зялёны гарошак (сьвежы або марожаны): 1/2 шклянкі
Кукуруза (кансэрв.): 1/2 шклянкі
Парашок кары: 1/2 мал. лыжачкі
Соль
Алей

(more…)

Сушы: макі з ласосем і агурком

Tuesday, April 1st, 2008

сушы: макі з ласосем і агурком

Спатрэбіцца:
Рыс: 350 мл.
Вада для гатаваньня: 400 мл.
Сушы-воцат: 50 мл.
Водарасьці норы: 5 лістоў
Слабасалёны ласось: 200 гр.
Агуркі: 200 гр.
Воцат: 100 мл.
дадаткова:
бамбукавы дыванок
вельмі востры нож

Прыгатаваньне:
1. Згатаваць рыс для сушы з адпаведнымі прапорцыямі.

(more…)

Рыс для сушы

Monday, March 31st, 2008

рыс для сушы

Спатрэбіцца:
Рыс: 3 шклянкі
Вада: 3 1/3 шклянкі
Рысавы воцат: 1/2 шклянкі (110 мл)
Цукар: 1/4 шклянкі (50 гр.)
Соль: 1/2 мал. лыжкі
Дашы (dashi): 1 лыжка

Прыгатаваньне:
1. Рыс заліць вялікай колькасьцю халоднай вады, перамяшаць, зьліць ваду, перацерці рыс рукамі і добра прамыць. Паўтарыць гэты працэс 3-4 разы. Прамываць патрэбна так доўга, пакуль вада ня стане празрыстай.

(more…)

Хуткія галубцы

Friday, March 28th, 2008

хуткія галубцы

Спатрэбіцца:
Капуста: 500 гр.
Фарш (сьвініна і ялавічына напалову): 500 гр.
Рыс: 0.5 шклянкі
Яйкі: 1 шт.
Соль, спэцыі (чорны перац, кмен)
Таматная паста: 2 лыжкі

Прыгатаваньне:
Адварыць рыс, капусту пашаткаваць. Калі капуста цьвёрдая, гатаваць у падсоленай вадзе каля 5 хвілінаў. Зьмяшаць фарш з рысам і капустай, дадаць яйка, соль, спэцыі і добра вымясіць. Сфармаваць галубцы, абсмажыць з двух бакоў, выкласьці ў жароўню ці патэльню з тоўстымі сьценкамі. Заліць вадой (~1 шклянка), зьмяшанай з таматнай пастай, трошкі пасаліць і тушыць прыблізна паўгадзіны. Таматную пасту з вадой можна замяніць на леча ці таматны соус.

Галубцы

Wednesday, December 19th, 2007

галубцы

На 8 порцый:
Капуста: 1 качан (~2 кг)
Фарш (сумесь ялавічыны і сьвініны): 1 кг
Рыс: 1 шклянка
Здробненыя спэцыі для фаршу: 1 мал. лыжка
Таматная паста: 2 лыжкі
Морква: 1-2 шт.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Рыс згатаваць са шклянкай вады, асьцюдзіць. Фарш зьмяшаць са спэцыямі і адной мал. лыжкай солі, дадаць рыс, добра перамяшаць.

2. З капусты выразаць храпку, варыць 15-20 хвілінаў (раньнюю меней) у падсоленай вадзе, разабраць на асобныя лісты. Калі патрэбна, паварыць яшчэ, пакуль не набярэцца патрэбная колькасьць лісьця.

3. З кожнага ліста зрэзаць цьвёрдую частку. З фарша зрабіць катлеткі і загарнуць у капуснае лісьце.

4. Падрыхтаваныя галубцы шчыльна ўкласьці ў рондаль, дадаць парэзаную моркву, заліць халоднай вадой. Давесьці да кіпеньня, дадаць таматную пасту, пасаліць, накрыць вечкам, гатаваць ~40 хвілінаў.

Рыс з грыбамі

Wednesday, November 21st, 2007

рыс з грыбамі

На 4 порцыі:
Рыс: 1 шклянка
Грыбы: 200-300 гр.
Морква, цыбуля: па 1 шт.
Алей, соль

Прыгатаваньне:
Грыбы дробна парэзаць, падсмажыць на алеі разам з морквай і цыбуляй. Усыпаць рыс і смажыць яшчэ 2-3 хвіліны. Дадаць 2 шклянкі вару, падсаліць, даць закіпець. Пасьля зрабіць агонь як мага малым, закрыць патэльню накрыўкай з адтулінай і варыць 15 хвілінаў. Адключыць, пакінуць яшчэ на 5-10 хвілінаў.

Агародніна з рысам

Monday, October 29th, 2007

гародніна з рысам

На 4 порцыі:
Агародніна (любая на свой густ): ~400 гр.
Рыс: 1 шклянка
Булён (мясны ці з агародніны): 2 шклянкі
Алей: 1 лыжка
Соль

Прыгатаваньне:
1. У глыбокай патэльні разагрэць алей, дадаць рыс і памешваючы падсмажыць яго 2 хвіліны. Дадаць гарачы падсолены булён, перамяшаць рыс, даць закіпець. Пасьля зрабіць агонь як мага малым, закрыць патэльню накрыўкай з адтулінай і варыць 15 хвілінаў. Падчас варкі уздымаць накрыўку і памешваць рыс не патрэбна. Адключыць рыс, пакінуць яшчэ на 5-10 хвілінаў.

2. Пакуль гатуецца рыс, агародніну парэзаць і адварыць у падсоленай вадзе 5-7 хвілінаў. Зьліць ваду, зьмяшаць агародніну з рысам. Падаваць як гарнір ці як самастойную страву.

Фаршыраваныя перцы

Friday, September 28th, 2007

фаршыраваны перац

На 6-8 порцый:
Перац: 1,5 кг
Фарш (зь ялавічыны і сьвініны): 1 кг
Рыс: 1 шклянка
Яйка: 1
Спэцыі: 2 лаўровых лісткі, перац горкі і перац духмяны – па 2 бобкі
Молатыя спэцыі(насеньне кропу і кмену, лаўровы ліст, перац): 1 мал. лыжка
Морква: 2 шт.
Соль

Прыгатаваньне:
1. Рыс згатаваць зь дзьвюма шклянкамі вады, асьцюдзіць. Фарш зьмяшаць з молатымі спэцыямі і адной мал. лыжкай солі, дадаць рыс і яйка, добра перамяшаць.
2. Перцы ачысьціць ад насеньня, запоўніць фаршам.
3. На дно рондаля пакласьці парэзаную моркву, спэцыі, паверх шчыльна ўкласьці перцы, заліць халоднай вадой. Давесьці да кіпеньня, пасаліць, гатаваць 30-40 хвілінаў.

Агароднінны суп з рысам

Tuesday, September 18th, 2007

гароднінны суп з рысам

На 6 порцый:
Булён: 2 літры
Рыс: 1/3 шклянкі
Квяцістая капуста: 200 гр.
Брокалі: 200 гр.
Морква: 1-2 невялікія
Зеляніна

Прыгатаваньне:
Булён закіпяціць, дадаць рыс і паварыць 10 хвілінаў. Агародніну парэзаць і ўсыпаць у булён, гатаваць яшчэ 10 хв. (пасьля закіпаньня). Дадаць зеляніну, закрыць рондаль накрыўкай, даць пастаяць 10 хвілінаў.

Плоў

Saturday, September 15th, 2007

плоў

На 5-6 порцый:
Рыс: паўтары шклянкі
Мяса (сьвініна ці курыца): 600 гр.
Морква: 2 шт.
Соль, спэцыі (куркума, кроп, кмен, перац чорны і чырвоны)

Прыгатаваньне:
1. Рыс засыпаць у рондаль і заліць вадой (4 з паловай шклянкі). Давесьці да кіпеньня, пасаліць і дадаць куркуму, гатаваць 15 хв. на маленькім агні, потым закрыць накрыўкай, даць пастаяць яшчэ 15 хв.

2. Тымчасам мяса парэзаць, выкласьці на гарачую патэльню з алеем, падсмажыць на вялікім агні 5 хв., потым агонь паменьшыць. Моркву патаркаваць ці парэзаць саломкай, дадаць да мяса. Усё гэта пасаліць, дадаць спэцыі і тушыць каля 20 хвілінаў.

3. Выкласьці мяса ў рондаль з рысам, перамяшаць, даць пастаяць 10 хв.