Пячоначныя аладкі

March 26th, 2009

пячоначныя аладкі

Спатрэбіцца:
Курыная пячонка: 500 гр.
Манныя крупы: 3-4 ст. лыжкі
Яйкі: 1 шт.
Соль: ~0.5 мал. лыжачкі
Чорны перац: па смаку
Алей

Прыгатаваньне:
Пячонку перакруціць на мясарэзцы альбо камбайне, дадаць манку, яйка, соль, спэцыі і добра перамяшаць. Пакінуць фарш на 1-2 гадзіны, потым смажыць на невялікім агні да падрумяньваньня.

Тварожныя піражкі

February 19th, 2009

тварожныя піражкі

Для цеста:
Тварог мяккі: 200 гр.
Кефір: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Цукар: 1 ст. лыжка
Соль, разрыхляльнік: па 1 мал. лыжцы
Мука: 2 шклянкі, +1/2 шклянкі для раскаткі
Алей

Для начынкі:
Яйкі вараныя: 3 шт.
Зялёная цыбуля: ~3 лыжкі
Соль па смаку
* альбо іншая несалодкая начынка
Read the rest of this entry »

Курыныя шашлычкі

February 15th, 2009

курыныя шашлычкі

На 2-3 порцыі:
Курынае філе: 500-600 гр.
для марынаду:
Кефір альбо натуральны ёгурт: 1 шклянка
Соевы соус, кетчуп: па 2 ст. лыжкі
Лімонны сок: 1 ст. лыжка
Папрыка: 2 мал. лыжкі
Чырвоны перац: 1/4 мал. лыжкі
Соль: 1/2 мал. лыжкі

Прыгатаваньне:
Зьмяшаць усе складнікі для марынаду. Мяса парэзаць на невялікія кавалачкі, заліць марынадам, пакінуць на некалькі гадзінаў альбо на ноч у лядоўні.
Перад прыгатаваньнем драўляныя шпажкі замачыць у халоднай вадзе на 2-3 гадзіны. Смажыць шашлыкі ў духоўцы ў рэжыме грыль альбо на адкрытым агні.

Морс з журавінаў

November 12th, 2008

морс з журавінаў

Спатрэбіцца:
Журавіны: 200 гр.
Цукар: 5-6 лыжак

Прыгатаваньне:
Журавіны патаўчы альбо здрабніць кухонным камбайнам. Адціснуць сок (праз баваўняную тканіну або марлю, складзеную ў некалькі столак). Жамерыны заліць дзьвюма шклянкамі кіпню, гатаваць ~5 хвілінаў, адцадзіць. У адвар дадаць цукар, выціснуты сок, уліць яшчэ літру гатаванай халоднай вады, перамяшаць і астудзіць.

Яблычныя кексы

September 26th, 2008

яблычныя кексы

Спатрэбіцца (на 15 маленькіх кексаў):
Яйкі: 2 шт.
Сьмятана: 0.5 шклянкі
Малако: 0.5 шклянкі
Цукар: 0.5 шклянкі
Сода: 0.5 гарбатнай лыжачкі
Воцат: 0.5 лыжкі
Мука: 2 шклянкі
Яблыкі: 2 вялікія
Алей альбо масла для змазваньня

Прыгатаваньне:
1. Яйкі ўзьбіць са сьмятанай, малаком, цукрам, дадаць пагашаную воцатам соду і перамяшаць. Усыпаць муку і добра перамяшаць.
2. Зь яблыкаў выразаць асяродак, зьняць скурку, парэзаць на невялікія кавалачкі. Усыпаць у цеста, перамяшаць, раскласьці ў змазаныя алеем альбо маслам формы.
Пячы пры 200° да падрумяньваньня.

Мясны рулет з папрыкай

September 15th, 2008

Мясны рулет з папрыкай

Спатрэбіцца:
Мясны фарш (сьвініна зь ялавічынай): 700 гр.
Бульба вараная: 2-3 шт.
Спэцыі для фаршу: 1 мал. лыжка
Соль: 2/3 мал. лыжкі
Яйкі: 1-2
Салодкі перац: 2 стручкі (лепей рознакаляровыя)
Алей, паніровачныя сухары: па 1 лыжцы

Прыгатаваньне:
Фарш зьмяшаць з патаркаванай бульбай, сольлю, спэцыямі, дадаць яйкі і добра вымясіць. Перац ачысьціць ад насеньня, парэзаць кубікамі, дадаць да фаршу і перамяшаць.
Бляху альбо форму змазаць алеем, выкласьці фарш, надаць форму батона, пасыпаць сухарамі для паніраваньня. Запякаць у духоўцы пры 200° С да падрумяньваньня (~1 гадзіну).
Смачна есьці і гарачым, і халодным.

Пірог з парэчкамі

July 23rd, 2008

пірог з парэчкамі

Для начынкі:
Чорныя парэчкі: 2 шклянкі
Цукар: 2-3 лыжкі
Цукровая пудра: 1 лыжка
Для цеста:
Мука: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Разрыхляльнік: 1 мал. лыжка
Цукар: 1/2 шклянкі
Ванільны цукар: 2 мал. лыжкі
Малако: 1/2 шклянкі
Масла: 50 гр.

Прыгатаваньне:
1. Вымытыя парэчкі выкласьці ў форму(22-25 см, лепей шкляную), зьмяшаць з цукрам .

2. Зьмяшаць малако, яйка, цукар, ванільны цукар, растопленае масла. Дадаць муку і разрыхляльнік, добра перамяшаць. Заліць цестам ягады і усталяваць у разагрэтую да 180° С духоўку. Пячы да залацістай скарынкі. Пасьля форму накрыць талеркай, перавярнуць, каб пірог апынуўся на талерцы ягадамі дагары. Астудзіць і пасыпаць цукровай пудрай.

Сырны кекс зь вяндлінай

July 10th, 2008

кекс з сырам і вяндлінай

Спатрэбіцца:
Алей (з алівак або сланечнікавы бяз паху): 1/3 шклянкі
Малако: 1 шклянка
Яйкі: 1 шт.
Сода: 1/2 мал. лыжачкі
Сок лімона: 1 лыжка
Соль: 1/4 мал. лыжачкі
Базылік: 1 мал. лыжачка сухога (або 1 вялікая сьвежага)
Папрыка (сушаная кавалачкамі): 1-2 мал. лыжачкі
Сыр (цьвёрды): 100-150 гр.
Вяндліна: 150-200 гр.
Мука: 1.25 шклянкі

Прыгатаваньне:
1. Узьбіць алей з малаком і яйкам, дадаць пагашаную лімонным сокам соду, соль, базылік, папрыку, патаркаваны сыр, усё перамяшаць.
2. Вяндліну парэзаць кубікамі, зьмяшаць з мукой, дадаць да астатняга цеста, ахайна перамяшаць.
3. Форму змазаць алеем, выкласьці цеста, пячы ў разагрэтай духоўцы пры 180° С да падрумяньваньня (~45 хвілінаў).

Трускалкавы пірог з крупкай

June 26th, 2008

трускалкавы пірог з крупкай

Спатрэбіцца:
Трускалкі: ~1/2 літра (можна трошкі болей)
Цукар: 1/4 шклянкі
Крухмал: 1 ст. лыжка
для цеста:
Мука: 3/4 шклянкі
Цукар: 2-3 лыжкі
Масла або маргарын: 100 гр.

Прыгатаваньне:
1. Трускалкі парэзаць на чварцінкі і выкласьці ў форму (дыямэтар 22-25 см) . Зьмяшаць крухмал з цукрам, засыпаць паверх ягад.

2. Муку зьмяшаць з цукрам, дадаць ахалоджанае масла і разьмяць так, каб атрымаліся крупкі. Выкласьці цеста на трускалкі, пячы пры 220° С, пакуль верх не зарумяніцца. Есьці цёплым або ахалоджаным.

Рыс па-гішпанску з птушкай

June 19th, 2008

рыс па-гішпанску з птушкай

Спатрэбіцца:
Рыс (доўгазерневы): 1 шклянка
Курынае філе (або індычкі): 400 гр.
Морква: 2 шт.
Перац папрыка: 1 шт.
Зялёны гарошак (сьвежы або марожаны): 1/2 шклянкі
Кукуруза (кансэрв.): 1/2 шклянкі
Парашок кары: 1/2 мал. лыжачкі
Соль
Алей

Read the rest of this entry »